Вайна1111

Мінабароны РФ абвінаваціла Кіеў ва ўдарах па інтэрнаце ў Суджы

Па версіі Мінабароны РФ, украінцы бамбілі ўжо захопленую імі тэрыторыю РФ, каб гэтымі «зверствамі» адцягнуць увагу ад сваіх іншых «зверстваў». 

Інтэрнат у Суджы. Фота: Global Images Ukraine via Getty Images

Украінскія вайскоўцы ўдарылі па Суджы, каб адцягнуць увагу ад сваіх зверстваў у Рускім Парэчным у Курскай вобласці, з такой заяваю выступіла прэс-служба Мінабароны РФ. 

«Гэтая правакацыя накіравана на адцягненне сусветнай грамадскай думкі ад зверстваў кіеўскага рэжыму, якія здзейснены ў населеным пункце Рускае Парэчнае Курскай вобласці», — канстатавалі ў Мінабароны РФ. Пра што ідзе гутарка, не ўдакладняецца. 

Выконваючы абавязкі губернатара Аляксандр Хінштэйн дадаў, што дакладных дадзеных аб пацярпелых у выніку ракетнай атакі няма. «У любым выпадку ўдар ракетамі па інтэрнаце, у якім маглі знаходзіцца людзі, — гэта злачынства, якому няма прабачэння і няма тэрмінаў даўнасці», — сказаў ён.

1 лютага на школу-інтэрнат горада Суджа Курскай вобласці Расіі, які кантралюецца Украінай, упала авіябомба, у выніку чаго 95 чалавек апынуліся пад заваламі. 

Генеральны штаб УСУ паведаміў, што на той момант у будынку знаходзіліся мясцовыя жыхары, якія рыхтаваліся да эвакуацыі, у тым ліку жанчыны і дзеці. Вайскоўцы адзначаюць, што Расія валодала інфармацыяй, што ў інтэрнаце былі выключна цывільныя асобы. Сцвярджаецца, што ўдар расійскімі войскамі быў нанесены мэтанакіравана.

Падобны інцыдэнт — не першы. Увечары 11 студзеня расійскія войскі ўжо наносілі авіяўдары ў раёне інтэрната ў горадзе Суджа, дзе знаходзяцца пажылыя людзі. Тады ў выніку ўдару адна жанчына загінула.

Расіяне некалькі месяцаў спрабуюць выбіць украінцаў з Курскай вобласці, якую тыя часткова занялі ў жніўні 2024 года. 

Каментары11

  • Беларус
    02.02.2025
    В Судже россияне снесли интернат - единственное место, где организовано проживали местные жители, где украинской стороной им оказывалась медицинская помощь, раздача продуктов питания…банально там можно было погреться. Местные жители Суджи рассказывали о хорошем отношении украинской армии к ним.
    Что в ответ сделали россияне и кремль - скинули авиа бомбу на своих же граждан. Действительно, зачем кремлю и россии сотни своих граждан, что на каждом шагу рассказывают о добрых солдатах ВСУ и о том, как их предали и бросили свои же власти? Проблема устранена любимым для российских властей способом - мертвые правды не расскажут, а трупы можно всегда спихнуть на другую сторону в эфире российских телеканалов устами кремлевских пропагандистов.
  • Янка
    02.02.2025
    Беларус, вельмі нагадвае бамбаванне оркамі Марыюпальскага тэатра пад час аблогі горада
  • Тапок
    02.02.2025
    Типок Вагнерок, черный пакет не забудь взять.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Хавалі адны берцы». Стала вядома, чаму жыхар Рэчыцы пайшоў ваяваць супраць Украіны19

«Хавалі адны берцы». Стала вядома, чаму жыхар Рэчыцы пайшоў ваяваць супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Пакуль кіроўца ў Мінску чакаў зялёнага сігналу, яму на машыну ўпаў святлафор1

Беларускі музычны гурт выпусціў футбольныя майкі са сваім лагатыпам ФОТЫ3

Францыя пачала выводзіць свае войскі з Сенегала. Яе ўплывы ў Афрыцы ўсё меншаюць

У Беларусі могуць з'явіцца агульныя нумарныя знакі без прывязкі да рэгіёну3

УСУ паведамляюць пра знішчэнне «вялікай групы дыверсантаў» у тунэлі2

Беларуская доктарка раптоўна даведалася, што «працуе» псіхолагам у медцэнтры ў Расіі2

Каля Ракава пад дрэвам знайшлі пенсіянера

Трансгендарная жанчына з Екацярынбурга загінула на вайне ва Украіне, адправіўшыся туды ўслед за сваім бацькам2

У Беларусь вярнуліся журавы і шпакі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хавалі адны берцы». Стала вядома, чаму жыхар Рэчыцы пайшоў ваяваць супраць Украіны19

«Хавалі адны берцы». Стала вядома, чаму жыхар Рэчыцы пайшоў ваяваць супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць