Аплікацыя «Новая Беларусь» змяніла назву. Цяпер гэта платформа Svae
Пра рэбрэндзінг аплікацыі стваральнікі распавялі ў сацсетках.

Скрыншот: інстаграм-старонка праекта «Новая Беларусь», цяпер — аплікацыі Svae
Аўтары праекта пішуць, што з рэбрэндзінгам праекта захоўваецца яго галоўная мэта — аб'ядноўваць беларусаў. У аплікацыі ўсё так жа будуць публікаваць мерапрыемствы, якія арганізоўваюць беларусы, і дзяліцца карыснай інфармацыяй.
Цяпер аплікацыю можна спампаваць пад новай назвай. Калі яна ў вас ужо ўсталявана, але называецца «Новая Беларусь», то яе трэба абнавіць. Пасля абнаўлення будзе працаваць новая версія мабільнага дадатку.
У студзені 2023 года платформу «Новая Беларусь» КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем». Асобна ў ведамасным спісе ўказваліся ўдзельнікі праекта: Лібер Павел Іванавіч і Ліхачэўскі Яраслаў Аляксандравіч.
-
Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне
-
Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай
-
Протаіерэй Андрэй Лемяшонак паскардзіўся на праверкі. І назваў паездкі манашак Свята-Елісавецінскага манастыра па Еўропе «гераічнымі»
Каментары
Няўжо так цяжка засвоіць беларускую лацінку, і напісаць назву па-чалавечы - "Svaje"?