Свет1414

Кароль Іарданіі сустрэўся з Трампам і ўжо згодны прымаць палесцінцаў

Кароль Іарданіі Абдала II сёння наведаў Белы дом для сустрэчы з Дональдам Трампам. Раней прэзідэнт ЗША пагражаў спыніць падтрымку Егіпта і Іарданіі, калі яны не падтрымаюць ягоны план па рашэнні канфлікту ў сектары Газа — перасяленню палесцінцаў у іншыя арабскія краіны, дзе для іх створаць добрыя ўмовы. Выглядае, што гэтыя пагрозы маюць эфект.

Кароль Іарданіі Абдала ІІ (справа) падчас сустрэчы з Трампам. Фота: Alex Brandon / AP

Раней Абдала II асуджаў ідэю перасялення палесцінцаў, але пасля сустрэчы з кіраўніком ЗША змяніў рыторыку. Кароль Іарданіі паведаміў, што краіна прыме ў найбліжэйшы час 2000 дзяцей, якія знаходзяцца ў цяжкай сітуацыі ў сектары. Пасля гэтага ён правядзе перамовы з Егіптам і Саудаўскай Аравіяй, каб знайсці самае аптымальнае рашэнне, паважаючы інтарэсы гэтых краін і ЗША.

«Мы верым у тое, што можна дасягнуць міру і росквіту ў рэгіёне. Дзеля дасягнення гэтай мэты Іарданія падтрымае прэзідэнта ЗША Дональда Трампа», — заявіў Абдала ІІ.

«Я думаю, што ён будзе прымаць бежанцаў», — сказаў Трамп журналістам у Белым доме пасля сустрэчы.

Ён таксама заявіў, што перасяленне двух мільёнаў палесцінцаў з Газы — «нескладаная справа». Паводле яго, гэта нельга лічыць этнічнай чысткай, бо людзі будуць жыць ва ўмовах лепшых, чым сёння.

На пытанне журналіста, ці ідзе гаворка пра куплю сектара, Трамп заявіў: «Мы не купім Газу, мы проста яе забярэм».

Адказваючы на пытанне, ці адмовіць ён у дапамозе Іарданіі і Егіпту, калі тыя ўсё ж адмовяцца прымаць палесцінцаў з Газы, Трамп сказаў: «Так, можа быць, вядома, чаму б і не? … Калі яны не пагодзяцца, то я, магчыма, адмоўлю ім у (аказанні) дапамогі».

Іарданія ўжо сутыкнулася з наступствамі 90-дзённай паўзы ў наданні дапамогі, абвешчанай адміністрацыяй Трампа. Ізраіль і Егіпет атрымалі адтэрміноўку, але 1,45 мільярда даляраў, якія Іарданія атрымлівае ад ЗША кожны год, застаюцца замарожанымі датуль, пакуль адміністрацыя не перагледзіць усю замежную дапамогу.

У Іарданіі размешчаныя амерыканскія войскі і, у прыватнасці, авіяцыя. Яна з'яўляецца важным партнёрам Вашынгтона па абмене разведданымі, а мірная дамова паміж Іарданіяй і Ізраілем, падпісаная ў 1994 годзе, мае ключавое значэнне для рэгіянальнай стабільнасці.

Дональд Трамп абяцае, што ягоныя рашэнні нарэшце прынясуць у рэгіён мір, а палесцінцы змогуць жыць камфортна, без пагрозы новай вайны і гібелі. Учора Трамп таксама заклікаў ХАМАС вызваліць усіх закладнікаў да паўдня суботы, прыстрашыўшы рух баявымі дзеяннямі. Гэта стала адказам на заяву руху, які абвясціў, што прыпыняе вызваленне закладнікаў.

Сёння прэм'ер-міністр Біньямін Нетаньяху ў відэазвароце пасля чатырохгадзіннага пасяджэння Кабінета міністраў заявіў, што Ізраіль адновіць «інтэнсіўныя баі» ў сектары Газа, калі ХАМАС не выканае патрабаванне Трампа. Нетаньяху не ўдакладніў, колькі закладнікаў павінна быць вызвалена — згодна з першапачатковымі ўмовамі здзелкі, у гэтую суботу павінны быць вызваленыя трое ізраільцян.

На гэтым фоне Армія абароны Ізраіля заявіла, што дадаткова нарошчвае сілы ў раёне сектара. Вайскоўцы апісваюць узмацненне войскаў як «маштабнае» і кажуць, што яно ўключае прызыў рэзервістаў. Правыя ізраільскія палітыкі заклікаюць зладзіць «пекла» для ХАМАС і канчаткова знішчыць рух.

Каментары14

  • Что-то похожее делал гитлер
    12.02.2025
    сначала сравняли регион с лицом земли, а теперь еще лицемерно заявляют что это не этнические чистки и не массовые депортации, а всего лишь "забота" и "гуманитарная помощь" в переселении. а то что в итоге этот регион оставят себе израиль с сша, так это и называется чистками, когда людей под корень вывозят из их домов, перед этим все разрушив там и сравняв все с землей.
  • сша-сектор Газа- Иордания
    12.02.2025
    молодые парни из Сектора, которых ежедневно показывают по ТВ , они же НИКОГДА НЕ РАБОТАЛИ, РАБОТАТЬ НЕ УМЕЮТ И НЕ ЖЕЛАЮТ УЧИТЬСЯ.... Это "дикаои" из 17 века. А их сотни тысяч... В голове тоже самое. Трамп, сделай это и эти "хлопцы" начнут пониаить в других странах, чтобы жить НАДО РАБОТАТЬ, УЧИТСЯ РАБОТАТЬ..
  • Мх
    12.02.2025
    ААН ўжо раскрытыкавала такую "знешнюю палітыку" Трампа. Чакаем адказу ад Трампа? Ну, калі што, ААН можа пераехаць у свае рэзерўныя офісы. Цікава, а што Трамп будзе казаць, калі Кітай проста аб'явіць напрыклад Каліфорнію сваёй тэрыторыяй? Ці Расея Аляску?

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць