Грамадства

Анархіста Францкевіча другі раз за год будуць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

У судзе Аршанскага раёна і Оршы 27 лютага над анархістам Аляксандрам Францкевічам адбудзецца другі запар суд паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі), піша «Вясна».

Паўгода таму Аляксандра ўжо асудзілі да года пазбаўлення волі па гэтым артыкуле. Цяпер яму зноў могуць дадаць тэрмін зняволення.

Акрамя гэтага, палітвязня некалькі месяцаў утрымлівалі ў рэжыме інкамунікада. 

 У верасні 2022 года Аляксандру прызначылі 17 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і штраф 700 базавых велічыняў (22 400 беларускіх рублёў ці больш за 8 800 даляраў). Па апеляцыі тэрмін скарацілі на тры месяцы.

Спачатку ён адбываў тэрмін у івацэвіцкай калоніі № 5, але пазней яго перавялі ў ваўкавыскую ПК-11. Там з верасня 2023 года Аляксандра змясцілі ў ПКТ на паўгода, а таксама неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА.

У траўні 2024 года стала вядома, што супраць Аляксандра заведзена крымінальная справа паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Палітвязень доўгі час знаходзіўся ў ПКТ. 

Суд над ім адбыўся ў судзе Ваўкавыскага раёна 24 чэрвеня 2024 года. Суддзя Мікалай Сяргейка прызначыў яму яшчэ адзін год зняволення. Да апеляцыі Аляксандр утрымліваўся ў СІЗА № 6. Пасля апеляцыі палітвязня накіравалі ў папраўчую калонію, але доўгі час было невядома ў якую дакладна, бо ад яго не даходзілі весткі. Пазней стала вядома, што Аляксандра перавялі ў аршанскую калонію № 8.

19 ліпеня стала вядома пра затрыманне маці палітвязня — Таццяны. Яе абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу. Цяпер яе справу разглядаюць у Віцебскім абласным судзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы1

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Ашуканцы ў Беларусі пачалі ствараць падробленыя пункты Wi-Fi2

Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі з бальніцы1

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся7

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень2

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы1

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць