Здарэнні

У Пецярбургу прадавачка з Беларусі паверыла махлярам і вынесла грошы з касы. Але кампенсаваць гаспадару адмовілася

Полацкая геадэзістка Лілія Дзятко падпісала графік, па якім будзе аддаваць грошы. Але пасля перадумала плаціць. І суд часткова стаў на яе бок.

44‑гадовая Лілія Дзятко ў свой час вывучылася ў Полацку на інжынера-геадэзіста, але ўрэшце паехала працаваць у Расію. У 2021 годзе яна ўладкавалася ў Санкт-Пецярбургу касіркай-прадавачкай у буціку італьянскага абутку і адзення Noone.

Аднаго дня, калі яна была на працы, у краму на стацыянарны тэлефон патэлефанаваў незнаёмы чалавек. Ён нагаварыў штосьці такое, што Лілія ўзяла з касы ўсё, што было — каля $4500, паклала грошы ў банкамаце на ўласную картку і перавяла іх суразмоўцу.

Што гэта быў за махляр, так і не зразумела. Але грошы вярнуць так і не ўдалося.

Гаспадары крамы, натуральна, не парадаваліся дзіўнай гісторыі, але ўвайшлі ў становішча — пагадзіліся, каб беларуска вяртала грошы часткамі. Яна падпісала пагадненне — што абавязуецца спачатку аддаць каля $1150, пасля яшчэ столькі ж, а рэшту хай у яе ўтрымліваюць з заробку, прыкладна па $250 на месяц.

Аднак у выніку Дзятко нічога так не вярнула, а ўрэшце ўвогуле звольнілася па ўласным жаданні. Тады гаспадары крамы пайшлі ў суд.

Суд прызнаў, што паводле службовай інструкцыі беларуска адказвала за захаванасць касавай выручкі. А перш чым выконваць указанні невядомай асобы па тэлефоне, Лілія павінна была яе ідэнтыфікаваць, аднак гэтага не зрабіла.

Тым не менш было вырашана ўлічыць, што беларуска небагатая, у яе ёсць праблемы ў сям'і. Таму з Ліліі Дзятко спагналі толькі $2840, каля 63% ад таго, што яна вынесла з касы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла22

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць9

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў68

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла22

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць