Свет66

Расійскія спецслужбы стварылі новае падраздзяленне для барацьбы з Захадам

Новае падраздзяленне расійскіх спецслужбаў-Дэпартамент спецыяльных задач — з'явілася ў Расіі ў 2023 годзе ў адказ на падтрымку Украіны краінамі Захаду. Задачай гэтага падраздзялення сталі таемныя аперацыі супраць Захаду, кажуць крыніцы The Wall Street Journal.

Будынак ГРУ ў Маскве. Фота: Wikimedia Commons

Дэпартамент стаіць за шэрагам нападаў на Захад, у тым ліку планаваным замахам на генеральнага дырэктара нямецкага вытворцы зброі Rheinmetall Арміна Папергера і ўзгараннем пасылак у лагістычных цэнтрах DHL, піша «Агенцтва».

Дэпартамент месціцца ў штаб-кватэры ГРУ. Ён узяў на сябе некаторыя функцыі ФСБ і паглынуў вайсковую частку 29155 — падраздзяленне ГРУ, якое лічыцца адказным за атручэнне Сяргея Скрыпаля ў Вялікабрытаніі ў 2018 годзе.

Дэпартамент, як кажуць крыніцы WSJ ў заходніх разведках, мае як мінімум тры асноўныя задачы: забойствы і дыверсіі за мяжой, пранікненне ў заходнія кампаніі і універсітэты і вярбоўка замежных агентаў.

Дэпартамент вярбуе агентаў з Украіны, краін, што развіваюцца, а таксама дзяржаў, якія лічацца дружалюбнымі Расіі (напрыклад, Сербіі). Дэпартамент таксама кіруе элітным цэнтрам спецыяльных аперацый, вядомым як «Сенеж» (в/ч 92154).

Асаблівую ўвагу Дэпартамент надае Германіі. Масква разглядае гэтую краіну як слабое звяно ў НАТА праз залежнасць ад расійскіх энерганосьбітаў, ростам занепакоенасці з нагоды ядзернай эскалацыі і сімпатый да Расіі сярод некаторых палітыкаў і выбаршчыкаў.

Кіруе Дэпартаментам генерал Андрэй Авяр'янаў. Раней ён узначальваў вайсковую частку 29155 ГРУ і, як пісаў The Insider, да 2023 года стаў намеснікам начальніка ГРУ, які курыруе ваенныя і гібрыдныя аперацыі ў Афрыцы, Азіі і на Блізкім Усходзе.

Яго намесьнік на пасадзе кіраўніка новага Дэпартамэнту-генэрал-лейтэнант Іван Касьяненка, які, на думку заходніх спецслужбаў, каардынаваў апэрацыю па атручваньні Скрыпаля. Ён кіруе таемнымі аперацыямі ў Еўропе і адказвае за перахоп кантролю над афрыканскімі структурамі «ПВК Вагнера» пасля смерці Яўгена Прыгожына.

Дзейнасць дэпартамента дасягнула піку летам 2024 года і апошнім часам пайшла на спад, сказалі газеце крыніцы сярод чыноўнікаў у ЗША і Еўропе. Скарачэнне аперацый можа быць звязана са спробай Расіі стварыць прастору для перамоваў з новай амерыканскай адміністрацыяй, кажуць два суразмоўцы WSJ з ліку кіраўнікоў разведак краін Еўропы.

Каментары6

  • даведка
    15.02.2025
    А у нас Алексей Авдонин, аналитик БИСИ, практически в каждом выпуске клуба редакторов у Эйсмонта рассказывает про свою службу в военной разведке ГРУ.)
  • Дзед
    15.02.2025
    Злачынцы, дык яны ,спецслужбы, па локаць у крыві, і гэта кроў у асноўным, свайго ж народа. Якія тут адкрытыя архівы?? Калі там у агуле штосці яны захоўваюць.
  • Поцык
    15.02.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны17

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю18

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны17

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць