Грамадства33

У Мінску паціху ліквідуюць смеццеправоды, але татальнага закрыцця не плануецца

Сёлета ў сталіцы плануюць закансерваваць больш за 1,8 тыс. смеццеправодаў у рамках Нацыянальнай стратэгіі па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі. Але ў параўнанні з тым, колькі іх яшчэ ёсць, гэта кропля ў моры, пішуць «Мінск-Навіны».

Фота ілюстрацыйнае

«У адпаведнасці з Жыллёвым кодэксам Беларусі закрыццё смеццеправодаў можа быць выканана на падставе рашэння, прынятага ўдзельнікамі сумеснага домаўладання. Гэта значыць, што без згоды жыхароў кансервацыя забараняецца», — паведамілі ў Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы.

У сталічных шматпавярхоўках цяпер функцыянуюць больш за 7 тыс. смеццеправодаў. За мінулы год удалося закрыць каля 200. Таму, напэўна, работы расцягнуцца не на адзін год.

Як адзначаюць спецыялісты, на карысць ліквідацыі смеццеправодаў ёсць некалькі аргументаў. З часам канструкцыя пакрываецца брудам і робіцца ачагом хваробатворных бактэрый і мікробаў. З'яўляецца непрыемны пах, які пранікае ў тым ліку і ў кватэры. А пры няправільным выкарыстанні смеццеправод можа стаць крыніцай шуму або пажару.

Жыхары дамоў са смеццеправодам, як правіла, не сартуюць адкіды, нават калі ў двары ёсць кантэйнеры для іх паасобнага збору. Немалаважна і тое, што праз смеццеправод выходзіць цяпло з пад'ездаў і кватэр.

Альтэрнатывай смеццеправодам у Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы назвалі модульныя кантэйнерныя пляцоўкі закрытага тыпу. У 2024 годзе ўстаноўленыя 742 канструкцыі, а ў гэтым годзе маюць намер паставіць яшчэ 711.

Каментары3

  • @
    15.02.2025
    живу в доме без мусоропровода и не нарадуюсь.
    заваривать надо без всяких согласований с жильцами
  • Экаактывіст
    15.02.2025
    @, завараць, а дзе пацукам харчавацца?
  • дочка Максима Дизайнера
    16.02.2025
    @, задрасьте
    а если какой-нибудь российский пенс купит в скворечнике хату себе с видом на мусорные контейнеры, и они (мусорные контейнеры) будут мешать ему (типа эстету) созерцать закат? вы подумали об этом?

Цяпер чытаюць

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец31

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Усе навіны →
Усе навіны

Што пагражае беларусам, калі дзіця застанецца адно ў машыне ў спякоту2

Беларусы ў Варшаве з размахам адзначылі Купалле. Далучылася і Ціханоўская9

Дрэва з вавёркай ды анёл з грудзямі. У Мінску прадаюць сталінку, дзе можна здымаць фэнтэзі3

ЗША і Іран абмяняліся новымі ўдарамі, паставіўшы пад пагрозу перамір'е2

Вызначыліся ўсе пары 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе4

Сабакі супраць катоў: псіхолагі высветлілі, хто з іх больш узнімае настрой, а хто можа псіхалагічна нашкодзіць гаспадару2

Учора ў Беларусі было +33,9°С

Чарговая сенсацыя чэмпіянату свету: зборная ДР Конга выйшла ў плэй-оф

У Брэсце знайшлі памерлым сына расійскай праваабаронцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец31

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць