Улада

Фірме «Палоніка» пакінулі штраф

16 сакавіка Вышэйшы гаспадарчы суд пакінуў у сіле рашэнне Гродзенскага абласнога гаспадарчага суда, які аштрафаваў ТАА «Палоніка», паведаміў адвакат Ігар Сазановіч. Гэтае таварыства ўзначальвае лідэр неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі Анжаліка Борыс.

У ВГС было абскарджана рашэнне Гродзенскага абласнога гаспадарчага суда, які 8 лютага аштрафаваў «Палоніку» за правядзенне культурных мерапрыемстваў без дазволу на 3,5 млн. рублёў з канфіскацыяй больш як 40,4 млн. рублёў, атрыманых у выніку гаспадарчай дзейнасці.

Паводле слоў Сазановіча, кіраўніцтва неафіцыйнага СПБ мае намер абскардзіць рашэнне ВГС ад 16 сакавіка старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда ў парадку надгляду.

Варта зазначыць, што 5 лютага суддзя Ленінскага раённага суда Гродна Наталля Козел

аштрафавала «Палоніку» амаль на 72 млн. рублёў, а Борыс — на 4,2 млн. рублёў.

Як паведаміла Анжаліка Борыс, гэтае рашэнне таксама абскарджана ў Гродзенскім абласным судзе.

Пасля расколу Саюза палякаў у 2005 годзе прыхільнікі Борыс сталі выкарыстоўваць адзін з суб’ектаў гаспадарання ў Гродне для ажыццяўлення статутных задач аб’яднання, у тым ліку па навучанні польскай мове, арганізацыі канцэртаў, арэндзе памяшканняў і ўтрыманні шэрагу Дамоў польскіх. У 2008 годзе функцыі гэтага прадпрыемства перайшлі да »Палонікі». Сродкі, атрыманыя «Палонікай» ад польскага аб’яднання Wspolnota Polska у межах двухбаковага дагавора, падатковая інспекцыя Гродна палічыла гуманітарнай дапамогай і свае заключэнні накіравала ў суд.

У кіраўніцтве неафіцыйнага СПБ рашэнні судоў лічаць «супярэчлівымі, незаконнымі, якія патрабуюць адмены», бо сродкі, атрыманыя «Палонікай» ад Wspolnota Polska, раней абкладаліся падаткамі і не могуць лічыцца гуманітарнай дапамогай. На думку лідэраў грамадскага аб’яднання, санкцыі супраць »Палонікі», якая легальна дзейнічае ў межах беларускага заканадаўства, пазбавяць незарэгістраваны Саюз палякаў на Беларусі магчымасці ажыццяўляць не толькі грамадска‑палітычную, але і гаспадарчую дзейнасць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі22

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ14

У якім годзе ў Беларусі былі самыя даступныя кватэры?

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў18

У Баранавічах праблема: людзі і жывёлы пакідаюць фекаліі ў пад’ездах і ліфтах, а камунальнікі за імі адмаўляюцца прыбіраць18

ЗША прапанавалі размарозіць частку актываў Расіі дзеля перамоваў3

На свет насоўваецца «Гадзіла» сярод кліматычных з'яў. Калі яна дасягне піку і чаго чакаць Еўропе?4

Маск: Зяленскаму трэба пайсці12

У Мінску пабудуюць два новыя пуцеправоды1

Зяленскі: Украіна адновіць удары па расійскіх НПЗ13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі22

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць