Грамадства44

У Гомелі зносяць недабудаваную бальніцу. На яе месцы будзе паркоўка з «залатым» коштам машынамесца

Гэта будзе, відаць, самая дарагая паркоўка ў Беларусі, якая абыдзецца бюджэту ў 900 тысяч даляраў. 

Знос недабудаванага корпуса бальніцы ў Гомелі. Скрыншот відэа тэлеграм-канала «Флагшток»

Дзівосы зносу помніка безгаспадарчасці заўважыла выданне «Флагшток».

Знос пяціпавярховага корпуса інфекцыйнага шпіталя на вуліцы Фядзюнінскага, які ўлады так і не змаглі дабудаваць, ацанілі ў 3 123 005 рублёў (каля 900 000 даляраў). Цікава, што дэмантаж будынка ўключылі ў праект стварэння адкрытай парковачнай пляцоўкі на 20 месцаў.

Карыстаючыся простай матэматыкай, можна падлічыць, што кошт аднаго парковачнага месца на ёй будзе сапраўды «залатым» — каля 45 000 даляраў. 

Раней чыноўнікі Гомельскага гарвыканкама планавалі перапрафіляваць будынак, але пазней вырашылі знесці яго пад прыстойнай нагодай.

Каментары4

  • генсек ППЦ
    24.02.2025
    Очэнь сацыяльнагасударсцьвенна
  • Гопстопам па галактыцы
    24.02.2025
    Як тлуста жыве Гомель :) Я й не падазраваў.
  • Невероятные колхозники
    24.02.2025
    Одни других стоят

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну12

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Конар Макгрэгар атрымаў траўму на пачатку бою і прайграў Максу Халаўэю

Аргенціна і Месі выйшлі ў паўфінал чэмпіянату свету4

Англія ў дадатковы час перамагла Нарвегію і прабілася ў паўфінал9

Па загадзе камбрыга УСУ выкралі і забілі двух цывільных, якія пакрыўдзілі яго жонку42

Беларускія хірургі ўпершыню змаглі замяніць пацыенту ўсю аорту

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене14

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну12

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць