Грамадства33

У Гродне сабака ўцёк з дому і цяпер катаецца па горадзе на аўтобусах і тралейбусах

Аўчарка Найда перасаджваецца з аўтобусаў на тралейбусы і калясіць па ўсім Гродне, а яе ніяк не могуць злавіць.

Сабака Найда. Фота: «АўтаГродна»

У Гродне нямецкая аўчарка па мянушцы Найда ўцякла з дома і цяпер катаецца па ўсім горадзе на грамадскім транспарце. Мясцовыя жыхары ніяк не могуць яе злавіць і перадаць гаспадарам.

Найда без канца перасаджваецца з аднаго тралейбуса ў другі, забягае ў аўтобусы і аператыўна змяняе вуліцу за вуліцай. Як распавяла гаспадыня, уцёк сабака ноччу: дзеці забыліся зачыніць брамку, піша «АўтаГродна».

«Мы жывём у прыватным сектары на Янкі Купалы і вечарам нашы дзеці забыліся зачыніць брамку. Сёння раніцай мы заўважылі, што Найда ўцякла. Я адразу ж размясціла аб'явы пра пошук у розных чатах і мне пачалі прыходзіць паведамленні ад розных людзей пра тое, што наш сабака катаецца на грамадскім транспарце», — распавяла Кацярына.

Па паведамленнях відавочцаў гаспадыня аднавіла маршрут падарожжа Найды.

«А 5 раніцы нашага сабаку бачылі каля «Аўтобуснага парку», дзе Найда села ў аўтобус нумар 35, а затым выйшла на вуліцы Лідскай. Яшчэ адзін чалавек паведаміў, што на Лідскай наш сабака сеў ў тралейбус № 3. Потым яго бачылі каля помніка танку на Савецкай плошчы, і ён шпацыраваў побач з дзецьмі. Потым Найда зноў села ў тралейбус № 3 і выйшла каля «Дома сувязі». Там яна перасела ў тралейбус № 12 і пасля гэтага яе ўжо не бачылі», — кажа Кацярына.

Фота: «АўтаГродна»

Адкуль у сабакі такая любоў да аўтобусаў і тралейбусаў, сказаць складана.

«Мы самі гэта растлумачыць не можам. Яна з намі ездзіць толькі ў аўтамабілі. Толькі аднойчы, гадоў пяць таму, Найда выбегла з двара і на бліжэйшым прыпынку скочыла ў аўтобус. Тады яна таксама пракацілася на грамадскім транспарце, але мы яе хутка знайшлі», — адзначыла гаспадыня.

Кацярына кажа, што Найда таварыскі і паслухмяны сабака. Яна ідзе да рук і любіць чалавечае таварыства. Тых, хто сустрэў сабаку ў горадзе, гаспадыня просіць звязацца з ёй па тэлефоне: +375336856497.

Каментары3

  • пішыце па-беларуску
    26.02.2025
    [Рэд. Выдалена] Дзякуй, перадаў рэдактару
  • Злы
    26.02.2025
    [Рэд. Выдалена] Дзякуй, перадаў рэдактару
  • Тэкля
    26.02.2025
    Зачыніць не калітку, а брамку, ці вароты
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні1

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі спрасцілі працэдуру продажу тавараў з падвойнымі кодамі маркіроўкі

Як перажыць спёку?10

Далай-лама прыдумаў, як вызначыць сабе намесніка і абхітрыць Кітай2

У Вільні будуць шукаць магілу Вітаўта. Пошукі, якія праводзіліся стагоддзе таму, прывялі да вялікіх адкрыццяў, але мэты не дасягнулі10

Сталіца Паўднёвай Карэі перажывае нашэсце чорных жукоў2

Украінскія палярнікі зрабілі незвычайнае ФОТА цюленя, які адпачывае на крызе1

Украінскі вайсковец знайшоў каля беларускай мяжы зубы маманта1

У цэнтры Масквы выбухнуў аўтамабіль з ветэранамі ФСБ3

«Давялося сыр на касе пакінуць». Як беларусы рэагуюць на ноу-хау з падвойнай маркіроўкай тавараў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні1

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць