Свет66

ФСБ: Памочнік духоўніка Пуціна мітрапаліта Ціхана збіраўся ўзарваць яго ў манастыры

ФСБ сцвярджае, што прадухіліла забойства мітрапаліта Сімферопальскага і Крымскага Ціхана (Шаўкунова).

Супрацоўнікі ФСБ затрымалі двух падазраваных, імі аказаліся памочнік мітрапаліта Дзяніс Паповіч і клірык Мікіта Іванковіч, піша Baza.

Забойства мітрапаліта, па версіі ФСБ, планавалі здзейсніць падчас яго знаходжання ў Срэценскім манастыры, куды Паповіч планаваў прынесці самаробную выбуховую прыладу.

Па даных ФСБ, затрыманыя прызналіся, што з 2022 года адпраўлялі грошы на падтрымку Узброеных сіл Украіны, а ў 2024 годзе былі завербаваныя ГУР для падрыхтоўкі замаху на мітрапаліта Ціхана. Пры падрыхтоўцы да тэракту памочнік мітрапаліта Дзяніс Паповіч атрымаў доступ да акаўнта Ціхана ў Telegram, кантраляваў яго перапіску і збіраў інфармацыю пра паездкі па Расіі.

Цяпер у дачыненні да падазраваных заведзена крымінальная справа па артыкулах аб падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта і незаконным абароце выбуховых прылад. Мужчыны арыштаваныя.

Каментары6

  • Чытайце уважліва
    28.02.2025
    Андрусь,........ забойства мітрапаліта Сімферопальскага і Крымскага
  • Андрусь
    28.02.2025
    Чытайце уважліва, ды я бачыў. Ну і што гэта змяняе? Ну папырскаў ён там ракеты "святой вадой" - гэта не дадало ім трываласці і дакладнасці. Яшчэ, калі б сказалі, што СБУ яго "замовіла", можна было б дапусціць. Але ГУРу ён дакладна сто год не патрэбны. ГУР ваеннымі справамі займаецца, а не палітыкай ды ідэалогіяй.
  • Імя
    28.02.2025
    Чытайце уважліва, там у гэтых маскоўскіў папоў у рясах хапае ўсякага дзікунства, ад педафіліі, грошай і да гейства. Вось на гэтай глебе і маглі быць нейкія пагрозы пазбавіцца ад тых хто ведае пра іхнія скрэпы. А фсб вырашыла зноў папужаць, што гэта агенты СБУ. На рф ужо нават прарыў каналізацыі ў расейскім мухасранску прыпісваюць на СБУ

Цяпер чытаюць

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім28

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Усе навіны →
Усе навіны

«Аплата агаворвалася загадзя». Прапагандысты пайшлі ў атаку на не задаволеных заробкам узбекаў18

«Мінская праўда» заклікала заблакаваць папулярныя сацсеткі і строга караць скаржнікаў. Раёнкі дружна падхапілі18

Трамваі ў Мінску канчаткова перасталі хадзіць да канцавога прыпынку «Возера»1

ЕС больш не бачыць у каровах пагрозы для клімату. Цяпер яны — частка еўрапейскай бяспекі16

Трамп заявіў, што хоча скончыць вайну ва Украіне да канца свайго прэзідэнцкага тэрміну2

«Разліў Heineken» з пахам каналізацыі. Чаму ў Лідзе зноў смярдзіць рака?

Кіроўца аўтобуса двойчы высадзіў дзіця-інваліда3

Ціханоўскія сфатаграфаваліся з палітыкам, якая назвала Лукашэнку апошнім дыктатарам Еўропы ФОТАФАКТ11

У інтэрнэце ўжо прадаюць учорашні аўтограф Сабаленкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім28

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць