Эканоміка1818

Пуцін адтэрмінаваў для Беларусі плацяжы па расійскіх крэдытах. Гаворка пра гіганцкую суму

20 сакавіка Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі пагаднення і пратакола, якія прадугледжваюць адтэрміноўку плацяжоў па дзяржаўных крэдытах, дадзеных Расіяй Беларусі. Дакумент апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі Расіі.

Фота: Maxim Shipenkov / Pool Photo via AP

Законапраект быў ухвалены Саветам Федэрацыі Расіі 14 сакавіка. Плацяжы ў якасці пагашэння асноўнага доўгу і плацяжы па працэнтах пераносяцца з 2024 года на перыяд 2031—2036 гадоў.

Агульная сума плацяжоў, на якія распаўсюджваецца адтэрміноўка, складае каля 800 мільёнаў даляраў.

Гэты шчодры крок зроблены на фоне татальнай падтрымкі Беларуссю Расіі на міжнароднай арэне, у тым ліку ў вайне ва Украіне. Беларусь была лагістычнай базай расійскага ўварвання, а пасля пераарыентавала прамысловасць на патрэбы фронту.

Каментары18

  • Answer
    20.03.2025
    Теперь понятно до какого года, эти двое планируют продолжать свою деятельность.
  • цыкада
    20.03.2025
    нет слов. мой совет молодым выпускникам школ: уезжать отсюда и даже не думать. интегрироваться в европейскую экономику. ведь кредиты отдавать все равно придется. и хорошо если рублями. возможно своими жизнями. бесплатный сыр известно где
  • Вітаўт
    20.03.2025
    Насамрэч Пуцін можа альбо забыць пра ўсе гэтыя грошы, альбо прапанаваць свайму васалу заплаціць гэтыя пазыкі з асабістых сродкаў сям'і Лукашэнкі, якіх безумоўна будзе дастаткова. Самым слушным крокам дэмакратычнага ўраду Беларусі было б абвяшчэнне дэфолта па ўсіх пазыках лукашэнкаўскага ўраду альбо ягоных афілянтаў, атрыманым ад расейскага ўраду альбо ад ягоных афилянтаў у абыход рынкавых працэдур кшталту еўрабондаў. Ніякага парушэння міжнароднага права ў гэтым ня будзе, бо гэта былі грошы, накіраваныя на фінансаванне ўзурпацыі ўлады ў Беларусі прарасейскай дыктатурай. Тым больш, што сам Крэмль на міжнароднае права плюе вельмі даўно. Можа забраць Белазы Дзімы Лукашэнкі і санаторый у Сочы, калі Лукашэнка яго яшчэ таемна не прадаў.

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца19

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць