Грамадства22

«Выйшлі з метро і выстраілася чарга». У «Мінаблпасажыртрансе» пракаментавалі сітуацыю з чэргамі на маршруткі

На выхадных каля станцыі метро «Уручча» ў Мінску ўтварылася чарга з дзясяткаў пасажыраў, якія хацелі паехаць у Барысаў і Жодзіна. «Мінаблпасажыртранс» пракаментаваў гэтую сітуацыю, сцвярджаючы, што ніякага працяглага перыяду чакання для пасажыраў, каб сесці ў маршрутку, маўляў, няма.

Скрыншот з відэа

Як сцвярджаюць у «Мінаблпасажыртрансе», аўтобусы і маршруткі з таго прыпынку адпраўляюцца кожныя 5 хвілін. Чарга ж выстраілася для таго, каб зайсці ў аўтобус, бо на гэта ідзе час.

«Паток людзей выйшаў з метро і выстраілася чарга. Мы пастаянна маніторым сітуацыю з пасажырапатокам на гэтых напрамках. У выхадныя дні на гэты маршрут выходзіць дадатковы транспарт», — сцвярджае намеснік дырэктара «Мінаблпасажыртранса» Сяргей Яцыновіч. —

Што тычыцца відэа, то быў выхадны дзень — ехала шмат студэнтаў дадому. Аўтобусы і маршруткі пад'язджалі адзін за адным. Затрымка была толькі, калі людзі заходзілі і разлічваліся за праезд. Але як толькі транспарт адпраўляўся — пад'язджаў наступны».

Выстраіць чаргу з аўтобусаў і маршрутак непасрэдна на прыпынку, паводле слоў Сяргея Яцыновіча, не дазваляе месца. Акрамя таго, там прыпаркаваныя прыватныя машыны.

«Колькі можна тлумачыць, што гэта не гарадскі рух. Для прыкладу, на гарадскім прыпынку ў тым жа Мінску ў пасляпрацоўны час стаіць натоўп людзей — аўтобус пад'ехаў, усе зайшлі і паехалі. Чаму ніхто відэа не здымае? — дзівіцца прадстаўнік «Мінаблпасажыртранса».

Каментары2

  • Ой
    24.03.2025
    Чаму ніхто відэа не здымае? — дзівіцца прадстаўнік «Мінаблпасажыртранса»
    А что так боятся что кто-то снимает?
  • Вольная Беларусь
    24.03.2025
    Гэта не чарга. Гэта маўклівы пратэст з нагоды інаўгурацыі дукашэнкі

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць