Грамадства22

Жыхары Смалявічаў скардзяцца на праблемы з даездам у Мінск

Чытачы выдання «Анлайнер», якія жывуць у Смалявічах, скардзяцца на праблемы з транспартным злучэннем: расказваюць пра працяглае чаканне маршрутак у Мінск і назад і доўгія чэргі з ахвотных на іх ехаць.

Фота ілюстрацыйнае

«Праблемы пачаліся ў панядзелак. Маршруткі на Мінск, якія раней хадзілі раніцай з інтэрвалам у 5 хвілін, сталі ездзіць незразумела як. Людзі вымушаныя былі падоўгу чакаць транспарт, каб улезці ў маршрутку хоць бы стоячы.

Многія спазніліся на працу. У аўторак — тая ж гісторыя, — падзялілася жыхарка Смалявічаў Юлія. — Гуляе інфармацыя, што перавозчыку «Еўравіза» не працягнулі ліцэнзію і ўся праблема ўзнікла праз гэта».

«Людзі з Мінска не могуць трапіць у Смалявічы. Нечакана зніклі маршруткі», — дадае яшчэ адзін чытач «Анлайнера», скардзячыся на чэргі з пасажыраў.

«Мінаблпасажыртранс» на запыт рэдакцыі выдання адказаў:

«Да нядаўняга часу ў нас працавалі тры аўтобусы «Мінаблаўтатранса» (№447) і маршруткі перавозчыка «Еўравіза» (№2470). Апошніх прадугледжвалася 15 адзінак. Аднак у згаданага перавозчыка ўзніклі праблемы з выкананнем абавязацельстваў:

яны звярнуліся да нас, патлумачыўшы, што не могуць выконваць маршруты ў тым жа аб'ёме. У нейкі момант яны і зусім перасталі выпускаць патрэбную колькасць маршрутак у рэйс, за што мы іх «каралі», — каментуе сітуацыю Сяргей Яцыновіч, намеснік дырэктара «Мінаблпасажыртранса».

— Нашы спецыялісты ўжо вывучылі пасажырапаток на розных пунктах (прыпынках), каб з заўтрашняга дня запусціць дадатковы вялікі аўтобус ад аблтранса. Са Смалявічаў ён будзе выязджаць у 06:45, 08:40, 15:35 і 17:25. Са сталічнага «Усходу — у 07:45, 09:40, 16:35, 18:25.

Таксама цяпер мы займаемся тым, што вельмі аператыўна перабіваем расклад.

Ад аблтранса будуць працаваць сем (замест трох) аўтобусаў катэгорыі М3, здольных змясціць значна большую колькасць пасажыраў. Яны будуць ісці раніцай, прыкладна ў адным калідоры. Гэта значыць, у самы пікавы час яны проста пойдуць адзін за адным, забяспечыўшы вываз пасажыраў са Смалявічаў у Мінск».

Прадстаўнік «Мінаблпасажыртранса» дадае, што маршруткі ад прыватнікаў таксама працягнуць курсіраваць. Але якая канкрэтная колькасць іх будзе — пакуль у арганізацыі сказаць не могуць.

Каментары2

  • Жвір
    05.02.2025
    Куча электрычак бяжыць, дык не, падавай ім маршруткі!
  • Барадзед
    05.02.2025
    Это что, отжим маршрута общественного транспорта?

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам27

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць