Грамадства1919

З 1 красавіка «Радыё Свабода» часткова згортвае дзейнасць. Усе журналісты пражскай рэдакцыі сыходзяць у адпачынак

Беларуская служба «Радыё Свабоды» папярэдзіла чытачоў пра значнае скарачэнне як каманды рэдакцыі, так і рэгулярных праграм.

Праз змяншэнне фінансавання на паўзу становяцца праекты выдання «ПіК Свабоды», «Тлумачым з Гурневічам», «Гісторыя на Свабодзе» і «Куды коціцца свет».

Скрыншот перадачы «Тлумачым з Гурневічам» / YouTube

Рэдакцыя адзначыла, што зроблена так, бо Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода «чакае афіцыйнага пацверджаная ад USAGM аб аднаўленні грантавага фінансавання». Адпаведна, кампанія не мае належных сродкаў для паўнавартаснай працы.

Частка каманды «Радыё Свабоды» па той жа прычыне знаходзіцца ў адпачынку. Адна з папулярных вядучых, Ганна Соўсь, паведаміла ў фэйсбуку, што ўсе журналісты пражскай рэдакцыі сыходзяць у вымушаны адпачынак.

«Бліжэйшым часам публікацый на нашых платформах стане прыкметна менш», — папярэдзілі журналісты.

15 сакавіка Агенцтва глабальных медыя ЗША (USAGM) заявіла аб спыненні гранту для Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода (РСЕ/РС). Указ заклікаў да скарачэння сямі федэральных агенцтваў — у тым ліку USAGM — да «максімальнай ступені, якая адпавядае дзейнаму заканадаўству».

18 сакавіка РСЕ/РС падала пазоў у суд на Агенцтва ЗША па глабальных медыя, а таксама на службовых асоб арганізацыі Кэры Лейк і Віктара Маралеса, каб заблакаваць іх спробы спыніць дзеянне зацверджанага Кангрэсам ЗША гранта, выдзеленага на працу арганізацыі.

26 сакавіка USAGM напісала Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, што скасоўвае сваю заяву аб спыненні гранту ад Кангрэсу, выдадзеную 15 сакавіка, але падкрэсліла, што захоўвае за сабой права спыніць выдзяленне гэтага гранту ў будучыні.

Каментары19

  • Мх
    31.03.2025
    Можа ёсць які праект камерцыялізацыі беларускай службы? Дыяспара магла б падцягнуцца ў гэтым пытанні.

    [Зрэдагавана]
  • Filipp
    31.03.2025
    Спадзяюсь журналісты найдуць сабе месца.
  • Жора
    31.03.2025
    Мх, пацікаўцеся парадкам неабходнай сумы на працу RFE/RL. На ўсе рэдакцыі каб запісаць тую суму, патрэбна 9 лічбаў. На беларускую - 8. Якія данацеры з дыяспары змогуць стабільна забяспечваць такую фінансавую плынь? І пад якія праекты? Соўсь з "толькі жанчынамі" і "абранай прэзідэнткай"? Ці старую гвардыю (Лукашука) з ягонымі кабінетнымі інтрыгамі? Хіба Гурневіча шкада, бо прафесіянал. І тых, хто працаваў у полі і пацярпеў-адсядзеў праз тое (Кузнечык, Груздзіловіч..) і застаўся, відаць, без хоць-якой кампенсацыі.

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць