Свет44

Памёр Чжу Жунцзі — чалавек, які ператварыў Кітай у наймагутнейшую гандлёвую дзяржаву

Чжу Жунцзі ўвайшоў у гісторыю як адзін з ключавых эканамічных рэфарматараў.

Фота: Forrest Anderson/Getty Images

Былы прэм’ер Дзяржаўнага савета КНР Чжу Жунцзі, які ўзначаліў інтэграцыю Кітая ў сусветны гандаль і заклаў аснову для імклівага эканамічнага росту краіны, памёр ва ўзросце 97 гадоў, піша Бі-бі-сі.

Чжу Жунцзі з 1998 да 2003 года займаў другую па значнасці дзяржаўную пасаду ў краіне. Ён адыграў вядучую ролю ва ўступленні Кітая ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, адкрыцці кітайскіх прадпрыемстваў для міжнароднага рынку і залучэнні замежных інвестыцый.

Чжу Жунцзі ўвайшоў у гісторыю як адзін з ключавых эканамічных рэфарматараў. Менавіта ён перадаў падатковыя паўнамоцтвы ад мясцовых уладаў цэнтральнаму ўраду, ліквідаваў або прыватызаваў нерэнтабельныя дзяржаўныя прадпрыемствы, а таксама даў штуршок развіццю рынку прыватнага жылля.

Шмат каму ён запомніўся як жорсткі і прагматычны лідар, які дамогся двухзначных тэмпаў эканамічнага росту і не баяўся выказваць сваё меркаванне.

У 1998 годзе ён заявіў, што Кітай чакае мноства патэнцыйных крызісаў, якія могуць успыхнуць у любы момант.

«Простыя людзі незадаволеныя намі па многіх прычынах. Асабліва з-за карупцыі сярод кіраўнікоў, разрыву паміж багатымі і беднымі і з-за таго, што некаторыя мясцовыя кіраўнікі паводзяць сябе як тыраны», — сказаў ён.

Чжу Жунцзі называў несумленных банкіраў «ідыётамі» і казаў, што дамбы і супрацьпаводкавыя збудаванні ўздоўж Янцзы «ненадзейныя і дзіравыя, нібы тофу».

Пад яго кіраўніцтвам удалося стабілізаваць эканоміку і знізіць узровень карупцыі. Кітай пачаў ператварацца ў індустрыяльную дзяржаву, пазбаўляючыся статусу камуністычнага аўтсайдара.

У той жа час гэтыя рэформы прывялі да звальнення 30 мільёнаў чалавек за пяць гадоў, а велізарны эканамічны рост спарадзіў яшчэ большую няроўнасць.

Чжу Жунцзі нарадзіўся ў цэнтральнай правінцыі Хунань у 1928 годзе і да паступлення на дзяржаўную службу атрымаў дыплом інжынера-электрыка.

У 1949 годзе ён уступіў у Камуністычную партыю.

Ён двойчы падвяргаўся «партыйным чысткам»: упершыню — за тое, што назваў эканамічную палітыку Мао Цзэдуна ірацыянальнай, за што яго абвясцілі «правым ухілістам», а другі раз — падчас Культурнай рэвалюцыі.

Пасля смерці Маа Чжу быў адноўлены ў партыі і да 1991 года заняў пасаду віцэ-прэм’ера, адказнага за эканоміку Кітая.

Праз сем гадоў ён стаў прэм’ерам.

Чжу вёў складаныя перамовы аб уступленні Кітая ў Сусветную гандлёвую арганізацыю ў 2002 годзе.

Некралогі ў кітайскіх дзяржаўных СМІ апісваюць яго як «загартаванага часам вернага змагара за ідэалы камунізму, выдатнага пралетарскага рэвалюцыянера і палітычнага дзеяча».

Каментары4

  • А чаму ты такi селюковы грамацей пiшаш расея?
    13.08.2026
    Чаму, Калi правiльна Расiя?Ящчэ i вычуш.
  • Жвір
    13.08.2026
    Ніякі не Чжу падняў Кітай, насамрэч, а ЗША. Чжу проста апынуўся пры справах у той час, калі ў Кітай пераносілася вытворчасьць шматлікіх амэрыканскіх кампаніяў, а значыць і рынкі для Кітая адчыняліся. Гэта галоўнае.
  • Владимир (заинтересованный)
    13.08.2026
    И что, таки до 150 не дотянул?

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч10

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеры атакавалі халадзільнікі ў еўрапейскіх крамах. Тэмпература ў маразільніках дасягала +55°C7

«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча6

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым10

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч10

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць