Свет

Чыноўнікам Еўрасаюза, якія адпраўляюцца ў ЗША, выдаюць аднаразовыя тэлефоны праз боязь шпіянажу

У Еўрасаюзе цяпер лічаць Злучаныя Штаты не менш варожай і небяспечнай краінай, чым Кітай. Забарона супрацоўнікам Еўракамісіі на паездку ў ЗША са звычайнымі працоўнымі смартфонамі і ноўтбукамі сведчыць пра тое, як моцна сапсаваліся стасункі паміж даўнімі саюзнікамі з прыходам да ўлады Дональда Трампа, піша Financial Times.

Фота: Nicolas Economou/NurPhoto via Getty Images

Еўрапейская камісія выдае супрацоўнікам, якія адпраўляюцца ў ЗША, аднаразовыя тэлефоны і простыя ноўтбукі, якія не змяшчаюць інфармацыі, каб пазбегнуць рызыкі шпіянажу.

Новыя інструкцыі атрымалі члены камісіі і высокапастаўленыя чыноўнікі, якія на наступным тыдні будуць удзельнічаць у вясновым саміце МВФ і Сусветнага банка ў Нью-Ёрку, расказалі Financial Times чатыры чалавекі, знаёмыя з сітуацыяй.

Паводле іх слоў, такія захады выкарыстоўваюцца пры паездках у Кітай або ва Украіну, дзе высокая рызыка сачэння з боку кітайскіх або расійскіх спецслужбаў.

«Яны непакояцца, што ЗША могуць пранікнуць у сістэмы Еўракамісіі», — сказаў адзін з суразмоўцаў. Пяты чыноўнік ЕС дадаў: «Трансатлантычнаму альянсу прыйшоў канец».

У Еўракамісіі пацвердзілі, што рэкамендацыі па бяспецы былі нядаўна абноўленыя, але адмовіліся даць больш падрабязную інфармацыю. Па словах чыноўнікаў, у інструкцыі для ўсіх супрацоўнікаў, якія адпраўляюцца ў ЗША, змяшчаецца рэкамендацыя выключаць тэлефоны на мяжы і змяшчаць іх у спецыяльныя чахлы, каб абараніць ад шпіянажу, калі яны застануцца без нагляду.

«Вашынгтон — гэта не Пекін і не Масква, але гэта праціўнік, які схільны выкарыстоўваць пазаправавыя метады, каб прасоўваць свае інтарэсы і садзейнічаць сваёй уладзе», — кажа Люк ван Мідэлар, дырэктар Брусэльскага інстытута геапалітыкі.

Памежнікі ў ЗША могуць праглядаць кантэнт на электронных прыладах, і ў апошнія тыдні было некалькі выпадкаў, калі турыстам або супрацоўнікам універсітэтаў і даследчых цэнтраў адмаўлялі ва ўездзе ў краіну з-за наяўнасці крытычных каментароў пра Дональда Трампа і яго адміністрацыі.

Таму супрацоўнікам Еўракамісіі нагадалі, каб іх візы былі ў дыпламатычных дакументах, а не ў нацыянальных пашпартах.

Сам Трамп у лютым заявіў:

«Давайце будзем сумленныя — Еўрапейскі Саюз быў створаны, каб надурыць Злучаныя Штаты. У гэтым была яго мэта, і яны добра з гэтым справіліся. Але цяпер я прэзідэнт».

Каментары

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

У воку выявілі невядомую раней сістэму ачышчэння. Гэта можа дапамагчы ў барацьбе са слепатой1

Удар па Харкаве: параненыя 11 чалавек, пад заваламі дома знайшлі целы трох чалавек

Навукоўцы хочуць уключыць тэрыторыю былога Кахоўскага вадасховішча ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

«Яна змяніла маё жыццё». Маляваныч сустрэў каханне — гэта беларуская мастачка7

«Паліць нафтаперапрацоўчыя заводы». Кіт Келаг параіў, што трэба рабіць Украіне пасля папярэджанняў Трампа10

Расія атакавала Кіеў балістыкай. Пра яе набліжэнне нават не папярэдзілі1

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі21

У Барысаве дзяцел заняўся дызайнам фасадаў і не дае жыхарам зранку спаць1

У Францыі хакеры ўзламалі халадзільнікі ў сотнях супермаркетаў. Замест мінусавой тэмпературы яны сталі даваць плюсавую5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць