Здарэнні

Берасцейка падманула на грошы 20 чалавек. А потым дадала ўсіх у чат і пачала з іх здзекавацца

Жанчына брала перадаплату за тавары, якія не збіралася прадаваць. А ў назве чата параўнала пакупнікоў з жывёламі.

Жыхарка Брэста была дырэктаркай фірмы па продажы мэблі і дзвярэй. Але зарабляць яна вырашыла ашуканствам.

20-гадовая бізнэсвумен арэндавала гандлёвы павільён у Брэсце. Яна аформіла заказы ад пакупнікоў на суму больш за 36 тысяч рублёў. Але, узяўшы перадаплату, з пастаўкай тавару зацягвала.

Дзяўчына пераконвала пакупнікоў, што ва ўсім вінаватыя пастаўшчыкі, якія затрымліваюць тавар. І абяцала, што хутка вырашыць пытанне. Аднак дзверы і мэблю людзі так і не атрымлівалі, піша БелТА.

Праз некаторы час дзяўчына стварыла суполку ў месенджары, у якую дадала ўсіх ашуканых пакупнікоў. Але не для таго, каб прасіць прабачэння і паведамляць пра навіны. У чаце прадпрымальніца адкрыта высмейвала сваіх кліентаў, кпіла з іх і абражала. Нават у назве суполкі яна выкарыстоўвала параўнанне з жывёламі.

Ашуканыя пакупнікі звярнуліся ў міліцыю. На жанчыну завялі крымінальную справу за махлярства ў асабліва буйным памеры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Івацэвіцкі пракурор: Абсіраць змагароў можна21

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць