Выхад песні прымеркавалі да дня 9 мая. «Трэба нам перамагчы войскі цёмнае начы, і тады ўсё заквітнее», — спяваецца ў новай кампазіцыі.

Вокладка новай песні «Крамбабулі»
Раней праект Лявона Вольскага «Крамбамбуля» заяўляў, што «сыходзіць у лясы». Зараз выйшла першая іх песня з 2017 года.
«Без Перамогі, нашай новай, сапраўднай Перамогі, а не той, колішняй, пакрытай, бы павуціннем, спекуляцыямі і фальшам, не ўдасца бачыць яскравыя фарбы свету, чуць чароўную музыку жыцця і дыхаць на поўныя грудзі», — патлумачылі рэліз музыкі.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары