Свет33

Келаг: На перамовах у Стамбуле будуць прадстаўнікі ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі

Перашкодай для правядзення перамоў Келаг называе адсутнасць расійскай версіі так званага «мемарандума».

Кіт Келаг. Фота: AP Photo/Mariam Zuhaib

Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа генерал Кіт Келаг паведаміў, што на наступным раундзе мірных перамоў паміж Украінай і Расіяй, якія запланаваныя на 2 чэрвеня ў Стамбуле, чакаецца ўдзел дарадцаў па бяспецы з ЗША, Францыі, Германіі і Вялікабрытаніі. Пра гэта Кіт Келаг сказаў у інтэрв'ю ABC News.

Келаг паведаміў, што на перамовах у Стамбуле да ўкраінскай і амерыканскай дэлегацый далучацца дарадцы па бяспецы з Германіі, Францыі і Вялікабрытаніі. Менавіта гэтая група, паводле яго слоў, раней удзельнічала ў фарміраванні ўкраінскага варыянта «мемарандума» з 22 пунктаў падчас сустрэч у Лондане і Парыжы.

Аднак перашкодай для правядзення перамоў Келаг называе адсутнасць расійскай версіі так званага «мемарандума».

«Калі прэзідэнт Трамп гаварыў з Пуціным, той сказаў, што на працягу тыдня перадасць свой мемарандум. Але мы дагэтуль яго не бачылі. Украінцы яго не бачылі. Я спытаў у кіраўніка апарата прэзідэнта Украіны Андрэя Ермака, ці бачыў ён яго. Ён адказаў, што не. Я таксама гаварыў з галоўным украінскім перамоўшчыкам — Рустэмам Умеравым, які будзе весці перамовы ў Стамбуле на наступным тыдні. Ён таксама не бачыў мемарандума», — сказаў ён.

Келаг таксама падкрэсліў, што першачарговая мэта перамоў — дасягненне ўсеахопнага спынення агню ў паветры, на сушы, моры і ўдараў па грамадзянскай інфраструктуры.

Каментары3

  • Беня
    30.05.2025
    На столе или под столом?
  • галаперыдол
    30.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Андрусь
    30.05.2025
    Зноў у вас гэтая "грамадзянская інфраструктура"? Ну наляпіце сваім супрацоўнікам стыкеры на маніторы, што "грамадзянскае" - тое, што паміж грамадзянамі нейкай дзяржавы. А тое, што не ваеннае - у нашай мове абазначаецца словам "цывільнае", адрозна ад расійскай, дзе ўсё "грамадзянскае".

Цяпер чытаюць

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры5

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў аб галавакружнай хуткасці ўрэгулявання баёў ва Украіне22

Крэмль: Пуцін сказаў Трампу, што падумае, калі аднавіць перамовы па Украіне1

Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне3

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску59

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры5

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць