Здароўе

Гіпертонікам — чарнаплодная рабіна

З усіх ягад самую вялікую колькасць аскарбінавай кіслаты ўтрымлівае садовая чарнаплодная рабіна, або аронія. Па ўтрыманні Р‑актыўных злучэнняў аронія не мае сабе роўных сярод іншых садовых культур.

У яе пладах ёсць вітаміны Е і К, правітамін А (карацін), фоліевая і нікацінавая кіслоты (усе вітаміны захоўваюцца да вясны). Дзякуючы высокаму ўтрыманню вітаміну Р у спалучэнні з аскарбінавай кіслатой, аронія змяншае пранікальнасць і ломкасць капіляраў, бярэ ўдзел у акісляльна‑аднаўленчых працэсах. Аказвае яна і сасударасшыральнае дзеянне.

Паводле слоў старшай медсястры аддзялення прафілактыкі 18‑й мінскай гарадской паліклінікі Валянціны Бабко, менавіта ўсё гэта і дазваляе рэкамендаваць плады чарнаплоднай рабіны людзям з артэрыяльнай гіпертаніяй. Даследаванні паказалі, што сок гэтых ягад сапраўды зніжае ціск, праўда, на эфект можна разлічваць толькі на пачатковай стадыі хваробы. Тым не менш, пры гіпертанічнай хваробе рэкамендуецца ўжываць 75‑100 г ягад або выпіваць 100‑125 г адціснутага соку ў дзень. І ягады, і сок варта падзяліць на тры прыёмы, ужываць на працягу 10‑15 дзён. Рэкамендуецца пры гэтым урачэбны кантроль.

Плады чорнай рабіны стымулююць жоўцеаддзяленне, сакрэцыю страўнікавага соку і актыўнасць страўнікавых ферментаў. Таму аронію можна есці тым, хто пакутуе ад гастрыту з паніжанай кіслотнасцю, і нельга ўжываць хворым на язвавую хваробу і гастрыт з павышанай кіслотнасцю. Плады чарнаплодкі павышаюць тонус арганізма, здымаюць разумовую і фізічную стомленасць, аказваюць абарончае дзеянне пры бактэрыяльных і вірусных захворваннях.

Найбольш распаўсюджаны спосаб нарыхтоўкі чарнаплоднай рабіны: прамытыя, злёгку прасушаныя ягады расціраюць з цукрам (на 500 г чарнаплодкі — 350 г цукру). Захоўваюць у халаднаватым месцы. Хворым на цукровы дыябет і людзям з лішняй вагой больш падыдзе водны настой (1‑2 чайныя лыжкі здробненых сушаных пладоў заліць шклянкай кіпеню, працадзіць праз 30 хвілін). Прымаць па 3 сталовыя лыжкі ў дзень.

Каментары

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць