Усяго патроху

7 красавіка — Дабравешчанне, свята ў гонар Прасвятой Багародзіцы

У цыкле веснавых святаў беларускага народнага календара асобае месца займае Дабравешчанне (Звеставанне). Ужо нават яго назва гаворыць сама за сябе — на зямлю, дзе пражывае чалавек, і ў душу людскую прыйшла добрая вестка. Пра што гэта незвычайная навіна і чаму здарылася так, што выключна шчаслівы дзень выпадае толькі адзін раз на год?

Свята хрысціянскага календара — Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы — было прызначана  ў гонар з’яўлення Архангела Гаўрыіла Прасвятой Дзеве Марыі і адзначаецца дакладна за 9 месяцаў да Раства Хрыстовага. Згодна з абяцаннем, якое далі Богу праведныя Іаакім і Ганна — бацькі Марыі, будучая маці Ісуса ў трохгадовым узросце была ўведзена ў Іерусалімскі храм і стала яго выхаванкай. У храме Марыя малілася, вывучала Біблію, разам са сваімі аднагодкамі займалася ткацтвам і іншым жаночым рамяством. Хутка Марыі прыспеў час выходзіць замуж. Святарам прагучаў голас з нябёсаў пра тое, што яны павінны знайсці Марыі прыстойнага мужа. Былі абраны 12 кандыдатаў і іх посахі склалі каля алтара, а раніцай заўважылі, што адзін посах заквітнеў і на ім сядзіць галубка. Гэта быў посах 82‑гадовага цесляра Іосіфа. Святары вырашылі, што гэта знак, і абвянчалі Марыю са старцам Іосіфам, і яна перайшла жыць у дом свайго мужа. Аднойчы, калі яна чытала Біблію, да яе ўвайшоў Архангел Гаўрыіл і сказаў, што на яе сышла Боская благадаць: яна народзіць сына і назаве яго Ісусам.

Мяркуецца, што свята Дабравешчання было заснавана апосталамі. Яго сталі святкаваць  з ІV стагоддзя ў Канстанцінопалі (25 сакавіка па старым стылі). Да гэтага ён меў розныя назвы: Зачацце Хрыста, Пачатак Выратавання, Дабравешчанне Анёла Марыі. У гэты дзень прынята звяртацца з малітвамі да Багародзіцы як заступніцы перад Богам за людзей.

У Сафійскім саборы ў Кіеве захавалася даволі старажытная выява Дабравешчання  Прасвятой Багародзіцы. Яна знаходзіцца на слупах, якія трымаюць алтарную арку, і выканана цудоўнай мазаікай. На паўночным слупе паказаны архангел Гаўрыіл, яго твар звернуты да Дзевы Марыі. Правай рукой ён бласлаўляе яе, а ў левай руцэ трымае чырвоную лілею. Прасвятая Дзева напісана на паўднёвым слупе. У левай руцэ яна трымае чырвоную пражу, ад якой цягнецца нітка да верацяна ў яе правай руцэ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі35

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны35

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

Трамп збіраецца адмяняць санкцыі супраць Расіі, калі яна пойдзе на мір14

Янота Сеню ў баранавіцкім парку прывучаюць да правільнага харчавання4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі35

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць