Свет33

Венгрыя і Славакія заблакавалі новы пакет санкцый ЕС супраць Беларусі і Расіі

23 чэрвеня 2025 года Венгрыя і Славакія заблакіравалі прыняцце новага, 18-га пакета санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі і Расіі. Як паведаміў міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта, гэта адбылося падчас сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін ЕС.

Петэр Сіярта. Фота: БелТА

Сіярта адзначыў, што Венгрыя не згодная фінансаваць вайну ва Украіне, таму не падтрымлівае новыя пастаўкі зброі ці іншае ваеннае ўмяшанне. Ён таксама падкрэсліў, што прапанаваныя санкцыі ў першую чаргу накіраваныя на энергетычную сферу і могуць прывесці да росту цэн на камунальныя паслугі.

Адным з ключавых момантаў пакета з’яўляецца магчымая поўная забарона на фінансавыя аперацыі з беларускімі банкамі, што раней тычылася толькі сістэмы SWIFT. Таксама ў санкцыйны спіс уключаныя чатыры беларускія абаронныя прадпрыемствы, якім могуць забараніць весці бізнэс у ЕС і замарозіць іх актывы. Упершыню пад забарону можа трапіць і імпарт зброі з Беларусі ў Еўропу.

Акрамя таго, у межах санкцый ЕС можа знізіць мяжу цэнаў на расійскую нафту (з $60 да $45 за барэль), каб абмежаваць даходы Масквы. Таксама прапануецца забарона на аперацыі з газаправодам «Паўночны паток» і фінансавымі структурамі, якія абыходзяць санкцыі.

Каментары3

  • Filipp
    23.06.2025
    Шчыра кажучы я ўдзячны гэтым таварышчам. Калі б заблакавалі б усе банкі, перш наперш пацярпелі бы звычайныя беларусы, а бізнес і так знойдзе сабе лазейкі.
  • Андрусь
    23.06.2025
    Пятая калёна Крамля ў ЭЗ . У Белым доме Красноў , а якая мянушка ў Орбана.
  • Янка
    23.06.2025
    Filipp, нешта вы намяшалі ўсё у адзіную кучу. А ў датычэнні наскрозь карумпаваных Крамлём рэжымаў Орбана і Фіцо ЕЗ сродкі ў рэшце рэшт знойдзе. Сваімі дзеяннімі ва ўмовах рэальнай пагрозы вайны супраць Расеі гэтыя рэжымы, якія з'яўляюцца рэцыпіентамі сродкаў ЕЗ, імкліва набліжаюць рэформу ЕЗ і НАТА.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць