Грамадства5555

Блогер Коршун: Сваякі палітвязняў пытаюцца, як так атрымалася, што Ціханоўскі выйшаў, а іх дзеці і мужы працягваюць сядзець

Былы палітвязень запэўнівае, што гэтае пытанне «ведае з першых вуснаў».

Сяргей Коршун

Былы палітвязень Сяргей Коршун, які цяпер стаў блогерам, працягвае рэфлексаваць з нагоды вызвалення Сяргея Ціханоўскага.

Раней ён крытыкаваў Ціханоўскага за слёзы на прэс-канферэнцыі і раіў таму «ўзяць сябе ў рукі», цяпер жа ў чарговым выпуску навінаў на сваім ютуб-канале «Не беглы» паразважаў наконт таго, чаму ўвогуле Ціханоўскі апынуўся на волі. Сваю думку Коршун агучыў, спаслаўшыся на меркаванне «сваякоў палітвязняў»:

«Пра гэта не напішуць офісныя СМІ, бо наўрад ці ім цікавая думка сваякоў тысяч простых непублічных палітвязняў, якія працягваюць сядзець, сядзець без зразумелай перспектывы датэрміновага вызвалення. Вы ведаеце, якое пытанне яны задаюць сабе і адно аднаму?

Як так атрымалася, што адзін з лідараў пратэсту 2020 года выйшаў на волю, а нашы дзеці, мужы, жонкі, мамы, таты працягваюць сядзець?

І на гэтае пытанне ім ніхто не адкажа.

Каб адразу крыху збіць хвалю хейту — гэтыя пытанні ад сваякоў палітвязняў я ведаю з першых вуснаў. Для мяне гэта вельмі блізкая і балючая тэма, таму я абавязаны яе агучыць.

Гэта не значыць, што Сяргей Ціханоўскі вінаваты ў тым, што яго выпусцілі, а іншых — не».

Коршун не ўдакладніў, хто ж, на яго думку, «вінаваты» ў вызваленні Ціханоўскага.

Напрыканцы блогер выказаў пажаданне, каб Ціханоўскі «без офісных дарадцаў» разабраўся ў тым, што адбывалася апошнія пяць гадоў.

Сяргею Коршуну 47 гадоў. Ён служыў у міліцыі, быў звольнены з органаў у 2010-м. У 2020-м далучыўся да руху за перамены, быў аўтарам тэлеграм-канала «Армія з народам». Быў арыштаваны ў ліпені 2020 і прысуджаны да 4,5 года зняволення. Цалкам адбыў пакаранне, у ліпені 2024 года выйшаў на свабоду і неўзабаве з'ехаў з Беларусі.

Расчараваўшыся ў тым, што адбываецца ў эміграцыйнай палітыцы, Коршун разам з блогерам Сяргеем Пятрухіным сканцэнтраваўся на знішчальнай крытыцы Офіса Святланы Ціханоўскай і іншых дэмакратычных сіл.

Каментары55

  • Адказ
    25.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • АГ
    25.06.2025
    варта паглядзець цалкам відэа, а не чытаць загалоўкі НН
  • Усё па адрасу
    25.06.2025
    Не по адресу, прычым тут амерыканцы? Латушка і Ціханоўская кажуць, што іх вызвалілі дзякуючы іхнаму знішчальнаму санкцыйнаму ціску на рэжым. Пытанне да іх: чаму вызвалілі ВІП-палітвязня, а тысячы простых людзей засталіся за кратамі? Як так можна было ставіць прыярытэты?
    Калі яны ні на што не ўплывалі, хай так і скажуць выйдуць.

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе18

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Былому гендырэктару Гродзенскага мясакамбіната далі сем гадоў калоніі3

Сурагатная маці з Брэстчыны расказала, чаму наважылася на такі шлях і як усё адбываецца1

Першае судна з беларускім каліем прыбудзе ў ЗША ў кастрычніку27

Судаленка: Мяне і адвакатам д’ябла называлі, і адвакатам «дармаедаў». Праз усё гэта прайшоў, ні пра што не шкадую2

Фінляндыя выдзеліць дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу палітвязням7

Настаўніцу з-пад Петрыкава асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

У «Мінск-Свеце» здаецца ў арэнду кватэра з ваннай пасярод пакоя3

Арына Сабаленка выйшла на подыум Vogue World у Мілане17

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях49

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе18

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць