Грамадства

ПАРЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей

У прынятую рэзалюцыю Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ўнесенае дапаўненне, якое тычыцца адказнасці Аляксандра Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны. Рэзалюцыя «Прававыя аспекты і аспекты правоў чалавека агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны» была прынятая 24 чэрвеня падчас летняй сесіі ПАРЕ, паведамляе «Вясна».

Восенню мінулага годы праваабарончыя арганізацыя Freedom House, «Вясна», ZMINA (Украіна) і ініцыятыва былых сілавікоў BelPol падрыхтавалі даклад «Скрадзенае дзяцінства», дзе сярод іншага адзначылі, што перавыхаванне ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыі Беларусі ва ўмовах вайны Расіі супраць Украіны кваліфікуецца як дыскрымінацыйны пераслед, які з’яўляецца злачынствам супраць чалавечнасці.

У сярэдзіне верасня аўтары дакладу перадалі дакументы ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.

Як заявіў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка, які з’яўляецца членам дэлегацыі Каардынацыйнай рады на сесіі ПАРЕ, гэтае дапаўненне было ўнесена з яго ініцыятывы «на падставе доказаў, сабраных НАУ, якія былі прадстаўленыя ў ПАРЕ».

У дапаўненні ўказваецца, што па стане на 14 жніўня 2024 года не менш за 3500 украінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны былі гвалтоўна перамешчаныя праз або на тэрыторыю Беларусі, дзе яны зазналі расійскую палітычную, ваенную і рэлігійную індактрынацыю.

«Гэта перамяшчэнне адбывалася па прамым загадзе Аляксандра Лукашэнкі», — гаворыцца ў папраўцы.

МЗС Украіны ў заяве, прысвечанай ухваленым 24 чэрвеня рэзалюцыям ПАРЕ, адзначыла, што «Украіна высока ацэньвае дакладную фармулёўку прававых вывадаў, у прыватнасці: прызнанне дзеянняў РФ, Беларусі і КНДР як акта агрэсіі», а таксама «фіксацыю індывідуальнай адказнасці палітычнага і ваеннага кіраўніцтва гэтых дзяржаў».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць