Грамадства55

Па ўсёй Беларусі плануюць увесці «чыстыя чацвяргі» — адзіныя дні для добраўпарадкавання

Начальнік гарадской гаспадаркі Мінгарвыканкома распавёў пра новую ініцыятыву па прыбіранні тэрыторый, якую планіруецца ўвесці на рэспубліканскім узроўні.

Чыноўнікі анансавалі правядзенне «адзіных дзён добраўпарадкавання» па ўсёй Беларусі. Аб гэтым расказаў начальнік мінскай гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкома Аляксандр Ракаўшчык.

У Мінску ўжо дзейнічае паняцце «чысты чацвер», кажа ён. У гэты дзень ад суб'ектаў гаспадарання патрабуюць прыбіраць замацаваныя за імі тэрыторыі, каб яны выглядалі аднолькава акуратна. Цяпер падобны адзіны дзень прыбірання тэрыторый прапануецца ўвесці ўжо на ўзроўні рэспублікі.

У самім Мінску да арганізацый ужываюць патрабаванні не проста прыбіраць гарадскія тэрыторыі, а менавіта ўпарадкоўваць іх — пастаўляць лавачкі, разбіваць кветнікі. 

Прадстаўнік Мінгарвыканкома таксама ўдакладніў, што ў сталіцы, як і па краіне, траву абавязаны касіць не радзей за адзін раз у месяц. Аднак калі з-за дажджоў вышыня травы раней за тэрмін перавысіла 20 сантыметраў, то яе абавязаны скасіць.

Каментары5

  • О.......ли
    30.06.2025
    Это как ?, двух субботников мало ?, хотят заставить батрачить каждый четверг ?
  • Имя
    30.06.2025
    Дзенех нет. Разогнали дворников, распродали подрядчикам ЖКХ, а теперь убирать некому. Так "красауцау" подключайте! Легко, приказом. С граблями...
  • Жвір
    30.06.2025
    Чарговае мерапрыемства дзеля падпарадкаваньня грамадзтва. Бо трэба ж выяўляць ды выкараняць ня толькі ня згодных з палітыкай рэжыма, але нязгоду як такую, у ва ўсім і цалкам. І вось вам тэст на нязгоду...

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны14

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў5

Украінскія дроны не могуць дагнаць рэактыўныя «Шахеды». У SpaceX кажуць пра тэхнічны збой3

«А як ты выкупіў адразу акцэнт?» Рэпер Баста па голасе пазнаў музыканта з Чавусаў і расказаў пра сваё дзяцінства ў закрытым гарадку пад Дзятлавам8

Амаль 400‑метровы пуцеправод паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным абяцаюць адкрыць да канца года2

На Канары за суткі прыбылі амаль паўтары тысячы мігрантаў5

Карупцыйны скандал у Венгрыі: міністр Орбана закапаў у лесе 17 мільёнаў еўра7

«Лукашэнка ведае, што задумвае Пуцін, і вельмі гэтага баіцца». Чалы пра пагрозу новай вайны43

Алесь Бяляцкі сустрэнецца з чытачамі ў Варшаве, Кракаве і Уроцлаве1

Адна з самых масавых газет Расіі напісала пра «зняцце табу на ліквідацыю» Зяленскага4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны14

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць