Свет1515

З’езд КПРФ абвясціў памылковым даклад Хрушчова пра культ асобы Сталіна

Партыя КПРФ падчас з’езду, які прайшоў 5 ліпеня ў аздараўленчым комплексе «Снегіры» ў Маскоўскай вобласці, прыняла рэзалюцыю, у якой абвясціла памылковым даклад Мікіты Хрушчова пра культ асобы Сталіна ў 1956 годзе.

Фота: Pavel Bednyakov / AP

У дакуменце гаворыцца, што КПРФ лічыць неабходным «ацаніць памылковым і палітычна прадузятым» даклад Мікіты Хрушчова «Аб кульце асобы і яго наступствах», прадстаўлены на закрытым пасяджэнні дэлегатаў ХХ з’езду КПСС 25 лютага 1956 года, піша Расійская служба Радыё Свабода.

Гэты даклад быў прысвечаны асуджэнню культу асобы Сталіна, масаваму тэрору і злачынствам другой паловы 1930-х — пачатку 1950-х гадоў, віна за якія ўскладалася асабіста на Сталіна. Даклад лічыцца пачаткам хрушчоўскай адлігі.

Акрамя таго, падмаскоўны з’езд КПРФ перавыбраў 81-гадовага Генадзя Зюганава старшынёй ЦК КПРФ — ён займае гэтую пасаду з 1993 года.

Афіцыйная назва самой партыі была зменена на «КПРФ — палітычная партыя Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі».

Каментары15

  • Хру-хру-шчоўк
    07.07.2025
    Хрушч жадаў прыхаваць свой удзел у рэпрэсіях 30-х, а сучасныя камунякі, каб не згубіць дзяржаўнае фінансаванне, падтрымліваюць генеральную лінію ужо пуцінскіх рэпрэсій і знешняй агрэсіі. Чырвоныя парасяты рохкаюць ля карыта і шчоўкаюць капытамі перад правадыром.
  • Захар Драздоу́
    07.07.2025
    Палову імпэрыі забілі , саслоу́і , клясы вынішчылі , сваіх дваран пазабівалі , сялянства зьнішчылі , а хлеб за золата куплялі ,,у буржуёу́,, аж да 1992 году .
    у Канадзе ды Амэрыцы .
    у 1939 падпісалі ,,мір,, з Гітлерам , яго таксама хацелі закапаць разам з Эу́ропай , але той апярэдзіу́ , за месяц дайшоу́ да улуса , людзі з кветкамі сустракалі германца .
    Амэрыка памагла , а то б да Ціхага акіяна дабеглі .
    быу́ варварам народны супраціу́ - украінцы , ,,басмачы,, , лясныя браты , ,,нацыяналісты,,
    мільён Беларусау́ забілі , зьнішчылі , растапталі .
    У́сё гэта пау́торыцца , спадарства .
  • Акрамя таго, падмаскоўны з’езд КПРФ перавыбраў 81-гадовага Генадзя Зюганава старшынёй ЦК КПРФ
    07.07.2025
    Ці пасмяяцца з гэтага, ці паплакаць
    Камуністы маглі б пад крызіс вярнуцца на палітычную арэну, але роля клоунаў у шапіто ім відавочна падабаецца.

Цяпер чытаюць

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы9

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Усе навіны →
Усе навіны

«Стамілася ад Польшчы — еду ў Германію». Беларуска жыве ў адной краіне, але кожны дзень ходзіць на пары ў іншую6

Цэлае мора журавін. Як на Палессі збіраюць ураджай2

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў9

Ідэю запаволіць працу Starlink ва Украіне прапанаваў Трампу Маск — Telegraph13

Агуркі па 20 рублёў, баравікі — па 100. Ці варта ехаць на Камароўку ў кастрычніку?2

Беларускую пару на роўным месцы аштрафавалі на французска-швейцарскай мяжы на 17500 еўра31

Шыкоўны гатэль у Мінску прапаноўвае імерсіўную вячэру са старажытнымі беларускімі стравамі — як гэта выглядае?8

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы9

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць