Літаратура

Абвешчаны поўны спіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця

Прэмія лепшай прозы на беларускай мове адбываецца штогод. Гэтым разам яна прымеркавана да 99-й гадавіны з дня нараджэння патрона прэміі, як называў сябе апошнім грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага. Поўны пералік намінантаў апублікаваў партал bellit.info. 

Ілюстрацыйны здымак

Сёлета ў прэміі ўдзельнічаюць кнігі, выдадзеныя ў 2024 годзе. Поўны спіс намінантаў на літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця 2025 году:

  1. «Мое баба — діректор морга» — Вольга Аполька (Голя з Ополя), самвыд
  2. «Самы цымус: смакі і водары беларуска-габрэйскай кухні» — Алесь Белы, выдавецтва Gutenberg Publisher
  3. «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме» — Вольга Вялічка, выдавецтва Gutenberg Publisher
  4. «Вольнеры. Бясконцы дзень» — Валер Гапееў, выдавецтва «Янушкевіч»
  5. «Псіхараман. Уводзіны ў сучасную культуру» — Язэп Гніль, выдавецтва «Лысы Чэрап»
  6. «Гульні Цырцэі» — Зміцер Дзядзенка, фонд Kamunikat.org
  7. «Занзібар. Сталенне маладой душы» — Сяргей Дубавец, выдавецтва «Вясна»
  8. «Стагоддзе НН» — Сяргей Дубавец, выдавецтва «Вясна»
  9. «Сфагнумы» — Андрэй Дудко і Ветэраны карнай псіхіятрыі, платформа для электронных кніг Smashwords
  10. «Стрыжэ і піша» — Сяргей Календа, выдавецтва Gutenberg Publisher
  11. «Перамена месцаў» — Югася Каляда, выдавецтва «Пфляўбаўм»
  12. «Калі я выйду на волю» — Ганна Комар, выдавецтва Skaryna Press
  13. «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» — Аляксандар Лукашук, выдавецтва «Вясна»
  14. «Апошняе пакаленне» — Макар, выдавецтва «Янушкевіч»
  15. «Жыццё ў дванаццаці апавяданнях» — Аляксей Правалоцкі, выдавецтва «Янушкевіч»
  16. «Залатое зерне» — Мечыслаў Ян Супрон, выдавецтва Gutenberg Publisher
  17. «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» — Анка Упала, выдавецтва Alena Kazlova
  18. «Гвалт» — Аляксандр Чарнуха, выдавецтва «Янушкевіч»
  19. «Забойства на вуліцы Макаёнка» — Клёк Штучны, аўдыявыдавецтва Audiobooks.by і выдавецтва «Янушкевіч»

Сёлета сярод публічных асобаў у складзе журы будуць: беларусістка, літаратуразнаўца, ад’юнкт кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Катажына Дрозд-Урбаньска; літаратуразнаўца, крытык, драматург, галоўны рэдактар навуковага часопіса «Studia Białorutenistyczne» Сяргей Кавалёў; паэт, перакладчык, літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч.

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця была заснавана ў 2012 годзе. Яна арганізуецца Беларускім ПЭНам і Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы амбасады Рэспублікі Польшча ў Мінску і Польскага інстытуту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць