Свет77

Трамп назваў Мядзведзева «былым прэзідэнтам-няўдачнікам» і параіў сачыць за словамі

«Ён уступае на вельмі небяспечную тэрыторыю!»

Фота: Alex Brandon / AP

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаўся наконт ультыматуму Расіі.

«Мне ўсё роўна, што Індыя робіць з Расіяй. Яны могуць разам аднаўляць сваю мёртвую эканоміку, мне ўсё роўна. У нас вельмі мала дзелавых адносін з Індыяй, іх тарыфы занадта высокія, адны з самых высокіх у свеце. Аналагічным чынам, Расія і ЗША амаль не вядуць бізнэс разам. Давайце пакінем усё як ёсць і скажам Мядзведзеву, былому прэзідэнту-няўдачніку Расіі, які ўсё яшчэ лічыць сябе прэзідэнтам, сачыць за сваімі словамі. Ён уступае на вельмі небяспечную тэрыторыю!» — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.

На гэтым тыдні прэзідэнт ЗША заявіў, што дае Расіі 10 дзён, каб паказаць прагрэс у спыненні вайны ва Украіне, — інакш Амерыка ўвядзе пошліны і прыме іншыя меры супраць Расіі. Дагэтуль Трамп даваў Маскве тэрмін у 50 дзён, але рашыў яго скараціць.

Дзмітрый Мядзведзеў, які цяпер займае пасаду намесніка старшыні Рады бяспекі Расіі, каментаваў гэта так:

«Трамп гуляе з Расіяй ва ўльтыматум: 50 дзён ці 10… Яму варта памятаць 2 рэчы:

1. Расія — гэта не Ізраіль і нават не Іран.

2. Кожны новы ўльтыматум — гэта пагроза і крок да вайны. Не паміж Расіяй і Украінай, а з яго ўласнай краінай. Не хадзі па дарозе соннага Джо!»

Каментары7

  • Васіль
    31.07.2025
    Дзімон, пакажы яму!
  • Мх
    31.07.2025
    Ого! Дзімона чытае сам Трамп!
  • Отец Засандалий
    31.07.2025
    А то что? В суд подаст?

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць