Літаратура

У новым беларускім выдавецтве TAMAKA, якое хоча закрыць нішу візуальнага мастацтва, выйшла дэбютнае выданне

Выдавецтва плануе засяродзіцца на выданні кніг па выяўленчым мастацтве, фатаграфіі, дызайне і архітэктуры.

Кніга «Everybody Dance!» Машы Святагор

Новае беларускае незалежнае выдавецтва TAMAKA першай кнігай выпусціла дэбютны праект фотамастачкі Машы Святагор «Everybody Dance!», піша выданне «Белліт».

Мастацкі зборнік «Everybody Dance!» завяршае 7-гадовае падарожжа ў важны гістарычны перыяд, ствараючы ўнікальную візуальную мову, якая «аб’ядноўвае палітычную крытыку з ілюстрацыяй гістарычнага метаду фотамантажу», гаворыцца ў анатацыі да кнігі на сайце выдавецтва, дзе проста цяпер можна замовіць асобнік.

Балгарская даследчыца Мая Хрыстава дае аналіз «метаду Святагор», упісваючы яго ў шырэйшы кантэкст сучаснага мастацтва.

Кніга ёсць сукупнай крыніцай «калажнага перыяду» Машы Святагор — серыі работ, якія адначасова распрацоўваюць метад і даследуюць тэму. «Everybody Dance!» — не толькі сведчанне мастацкага бачання Святагор, але і моцнае разважанне пра чалавечы досвед у часы гістарычных узрушэнняў.

Кніга мае агульны наклад 500 асобнікаў, з якіх 100 — на беларускай мове, а 400 — на ангельскай.

Маша Святагор. Калаж «Пацалунак» з серыі «Everybody Dance!» (2018-2019).
Маша Святагор. Калаж «Маладыя» з серыі «Everybody Dance!» (2018-2019).

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць