Грамадства1313

Вячорка адказаў Кавалеўскаму, які «нечакана развярнуў свае пазіцыі на 180 градусаў»: Ні ў якім разе самім не паніжаць стаўкі

«Чуў такі жарт, што ці то яго ўкусіў Прэйгерман, ці то ён хоча назад на працу ў МЗС Беларусі».

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў інтэрв’ю «Нашай Ніве» (поўнае інтэрв'ю будзе апублікавана пазней) адказаў на заявы Валера Кавалеўскага, кіраўніка Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва і былога члена Кабінета Ціханоўскай.

Валер Кавалеўскі

«Наша Ніва»: Кавалеўскі назваў ініцыятыву пра круглы стол правакацыйнай. Як ты пракаментуеш?

Франак Вячорка: Калі мы дойдзем да транзіту, круглы стол будзе проста неабходнасцю. Гэта пасыл наменклатуры і прамацванне глебы на будучыню. А амерыканская медыяцыя — гэта той шанец сёння, якім трэба карыстацца дзеля дээскалацыі сітуацыі. Нічога правакацыйнага тут няма, і свае мэсэджы мы каардынуем з партнёрамі. 

«НН»: Што ў вас за канфлікт з Кавалеўскім?

ФВ: Ён нечакана развярнуў свае пазіцыі на 180 градусаў.

Чуў такі жарт, што ці то яго ўкусіў Прэйгерман, ці то ён хоча назад на працу ў МЗС Беларусі. Цяпер міжнародная актыўнасць Кавалеўскага скіраваная на апраўдванне Лукашэнкі, вывядзенне з ізаляцыі і з-пад санкцый. Хаця здаецца, цяпер той момант, калі трэба выціскаць з сітуацыі максімум, выцягваць як можна большую колькасці людзей, дабівацца большых саступак. І ні ў якім разе самім не паніжаць стаўкі.

«НН»: Ты дапускаеш, што вы яшчэ будзеце працаваць у адной камандзе?

ФВ: Часам жыццё складваецца так, што трэба працаваць і з тымі, з кім разыходзяцца пазіцыі. Важна, каб супадалі мэты і каштоўнасці. А пазіцыі, асабліва на міжнароднай арэне, неабходна ўзгадняць. У Кабінеце і ў Офісе цяпер моцная міжнародная каманда, якая адкрытая да супрацы на прынцыпах узаемапавагі і даверу дзеля пераменаў у Беларусі.

Каментары13

  • Indrid Cold
    05.08.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Францу
    05.08.2025
    "Ён нечакана развярнуў свае пазіцыі на 180 градусаў" --- хлусня. Кавалеўскі сышоў з офіса трэвел блогераў як раз таму што там праца на вызваленне палітвязняў ці дапамогі беларусам у Беларусі не з'яўляецца прыярытэтам.

    "Хаця здаецца, цяпер той момант, калі трэба выціскаць з сітуацыі максімум, выцягваць як можна большую колькасці людзей, дабівацца большых саступак" --- гэта пазіцыя Кавалеўскага, не Вячоркі.

    Астатнюю лухту каментаваць не буду.
  • Змагар з ружовымі поні
    05.08.2025
    Наколькі патэнцыйныя перамовы рэальныя?

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць