Вайна22

244 беларусы не могуць звольніцца з расійскай арміі, нягледзячы на заканчэнне іх кантрактаў з Мінабароны Расіі

Не могуць звольніцца са службы не толькі беларусы.

244 грамадзяніны Беларусі не могуць звольніцца з расійскай арміі, нягледзячы на тое, што іх кантракты з Міністэрствам абароны Расійскай Федэрацыі скончыліся, расказалі ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць».

«Мы дакладна не ведаем лёс кожнага з тых, хто знаходзіцца ў спісах — вельмі часта пра іх месцазнаходжанне нічога не ведае і Мінабароны РФ. Што мы ведаем дакладна — дык гэта тое, што чакае ўсіх гэтых людзей у будучыні. Шматлікія замежныя найміты, што свядома заключылі кантракт з Узброенымі сіламі РФ, былі ўпэўненыя, што падпісваюць тэрміновыя кантракты на адзін год. Але гэта не так. Як і ў выпадку з звычайнымі кантрактнікамі або мабілізаванымі ва УС РФ, камандзіры могуць падаўжаць іх кантракты да заканчэння баявых дзеянняў. І яны паспяхова гэта робяць», — кажуць у «Хачу жыць».

Паводле інфармацыі праекта, у РФ служаць больш за 3000 наёмнікаў з 86 краін, у тым 426 грамадзян Узбекістана, 380 грамадзян Шры-Ланкі, 367 Таджыкістана, 262 Кубы, 241 грамадзянін Казахстана, 164 грамадзяніны Непала.

Каментары2

  • Чорны пакет
    12.08.2025
    Пофігу
  • Штольц
    12.08.2025
    Наша постоянная рубрика: "Что могло пойти так?"

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць