Грамадства22

«Я паабяцаў камітэтчыкам». Юрась Зянковіч плануе адсудзіць грошы ў сілавікоў

Былы палітвязень Юрась Зянковіч у эфіры «Белсату» заявіў, што будзе намагацца прыцягнуць да адказнасці сілавікоў, якія яго катавалі за кратамі. Палітык і праўнік плануе падаць іск у амерыканскі суд.

Скрыншот відэа Белсат

Былы палітвязень Юрась Зянковіч у эфіры «Белсата» заявіў, што будзе намагацца прыцягнуць да адказнасці сілавікоў, якія яго катавалі за кратамі. Палітык і юрыст плануе падаць іск у амерыканскі суд.

Ён растлумачыў, што амерыканскія законы дазваляюць асобе, якая зазнала катаванні, падаць заяву ў суд у ЗША. Такім чынам можна паспрабаваць прыцягнуць да адказнасці як дзяржаву, калі ідзецца пра злачынства супраць чалавечнасці, гэтак і канкрэтных людзей. Паводле былога палітвязня, справа, якую ён ініцыюе, адрозніваецца ад тых разбораў, што ладзяць у краінах ЕС:

«Тое, што адбываецца ў Еўропе, — гэта крымінальна-прававое пакаранне. Але ёсць яшчэ цывільна-прававая адказнасць, калі канкрэтныя людзі павінны не ў турме сядзець, а заплаціць за тое, што яны зрабілі. Канкрэтна ў гэтай справе я буду патрабаваць, каб заплацілі мне. І калі я прайду гэты шлях, любы іншы былы палітвязень зможа паўтарыць гэты шлях. Нават калі ён не грамадзянін ЗША, амерыканскае заканадаўства гэта дазваляе».

Зянковіч — амерыканскі юрыст і беларускі актывіст. Ён быў арыштаваны ў Маскве ў 2021 годзе паводле абвінавачвання ў замаху на Лукашэнку і дастаўлены ў Менск. Яго пакаралі ў межах «справы змоўцаў» паводле шэрагу крымінальных артыкулаў 11 гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

У гэтай справе праходзілі таксама літаратуразнаўца і палітолаг Аляксандр Фядута, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў — кожнаму з іх прысудзілі 10 гадоў. У судзе Фядуту, Кастусёва і Зянковіча назвалі вінаватымі ў змове з мэтаю захапіць дзяржаўную ўладу неканстытуцыйным шляхам. Праваабаронцы прызналі іх палітычнымі зняволенымі.

Зянковіча вызвалілі 30 красавіка ў выніку перамоваў амерыканцаў з Лукашэнкам.

Каментары2

  • велік
    13.08.2025
    хай зянковіч лепш паспрабуе адсудзіць грошы у свайго амерыканскога сябра шчыгельскага, які ўцягнул яго і фядуту ў авантуру, а сам ціхенька, але гераічна сышоў у цень
  • Сымон
    13.08.2025
    Чуў тое інтэрв'ю. Уражанне засталося мярзотнае.

    Пра смерць Коржыча - сам вінаваты, маўляў вайсковец павінен быць моцным. А нічога, што сучасная беларуская армія з прымусовай тэрміновай службай і ўсемі саўковымі парадкамі- гэта ані пра патрыятызм, ані пра прафесіяналізм?

    Пра "Паедзем паядзім" - чарговая спроба "абараніць права прыватнай уласнасці" і адбяліць "дабрасумленнага прадпрымальніка" Зайдэса, які не пагрэбаваў размяшчаць сваю забаўляльную ўстанову наўпрост каля ўваходу на палігон масавых растрэлаў Курапаты.

    Пра апазіцыю. "Яна ні на што не ўплывае". Спадар Юрась, калі вы вымяраеце па сабе - ну дык і адказвайце толькі за сабе.

    Спроба адсудзіць грошы з супрацоўнікаў КДБ за катаванні ў судзе ЗША па амерыканскіх законах у межах грамадска-прававой справы без узбуджэння і выраку па крымінальнай справы аб злачынствах супраць чалавецтва (бо гэта ўжо кампетэнцыя пракурора) - гэта сапраўды смешна. Спачатку ў межах крымінальнай справы па універсальнай юрысдыкцыі даказваецца факт злачынства супраць чалавецтва, высвятляюцца вінаватыя, і толькі потым разлічваюццца кампенсацыі для ахвяраў злачынства. Інакш Зянковіча пашлюць куды далека, бо ён не даказаў падсуднасць ягонай грамадска-прававой справы па падзеях за межамі ЗША амерыканскаму суду.

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў17

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

Паляўнічыя на Алтаі забілі 12 мядзведзяў пасля нападу аднаго на турыстку10

Украіна ўвяла санкцыі супраць стваральнікаў «Машы і Мядзведзя»3

У Вільні выпрабоўвалі электробус даўжынёй 25 метраў2

Сабаленка захавала першы радок у сусветным тэнісе1

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1

Мост праз Свіслач каля плошчы Перамогі адкрыюць пасля рамонту да канца жніўня

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў17

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць