Нерухомасць

Сярэдняя цана метра ў Мінску — 1754 даляры

Сярэдні кошт квадрата працягвае расці, попыт на жыллё па-ранейшаму высокі. Што будзе далей — застаецца толькі здагадвацца. Аналітыкай здзелак за ліпень падзялілася агенцтва нерухомасці «Твая сталіца».

Мінск-Свет. Фота забудоўшчыка

У ліпені ў Мінску было заключана каля 1440 здзелак, з якіх 6% — гэта гатовыя новабудоўлі ад забудоўшчыкаў. З улікам таго, што ў базу Нацыянальнага кадастравага агенцтва яшчэ не загружаныя ўсе дадзеныя, канчатковая колькасць здзелак з кватэрамі можа скласці прыкладна 1500.

Сярэдні кошт квадрата на дадзены момант складае $1754.

Галоўны драйвер росту — аднапакаёвыя кватэры ў сучасных каркасна-блочных дамах. Жыллё з цаной звыш $2000 за «квадрат» размешчана пераважна ў жылых комплексах «Мінск-Свет», «Левада», «Паўночны бераг», у новых дамах уздоўж праспекта Дзяржынскага і ў мікрараёне Лебядзіны.

— У сегменце старога жылля, пабудаванага да 2000 года, заўважны рост цэнназіраецца толькі на аднапакаёвыя хрушчоўкі і брэжнеўкі з добрым рамонтам, — распавядаюць эксперты.

Чаму так адбываецца? Усё проста:

— Кампактныя кватэры-студыі ў сучасных дамах становяцца недаступнымі для шырокай аўдыторыі, і ўвага пакупнікоў зрушваецца да больш бюджэтных варыянтаў у старым фондзе.

Сапраўды, кошт маламерак і кватэр-студый нават у бетоне даволі высокі. Напрыклад, у «Мінск-Свеце» яны каштуюць каля $60 000. Невялікія кватэры плошчай каля 30 кв. м з сучасным рамонтам могуць ацэньвацца ад $75 000 да $100 000.

Крэдытная падтрымка рынку жылля застаецца даволі высокай — каля 28% здзелак здзяйсняецца з прыцягненнем крэдыту. Нават нягледзячы на павышэнне ставак ад «Беларусбанка», такі спосаб паляпшэння жыллёвых умоў працягвае граць важную ролю ў падтрымцы попыту.

Аб’ём прапанаваных на продаж кватэр у ліпені фактычна не змяніўся, як і сярэднія цэны прапаноў:

— Як правіла, на саступкі ідуць прадаўцы кватэр у старых панэльных дамах без рамонту, а кватэры з рамонтам у сучасных дамах уладальнікі спрабуюць прадаць значна даражэй за рынак. Пры гэтым шэраг аб’ектаў прапаноў выстаўлены па завышанай цане і месяцамі застаецца ў базе без змен.

У ліпені лідарам па колькасці прададзеных кватэр стаў шчыльна населены Фрунзенскі раён — тут зарэгістравана 22% усіх заключаных здзелак.

Трошкі яму саступае Кастрычніцкі раён — 16% усіх прададзеных кватэр.

У адстаючых — Партызанскі і Ленінскі раёны, 4% і 6% адпаведна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі34

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць