Свет

Праз расійска-беларускія вайсковыя вучэнні Літва закрыла паветраную прастору на мяжы з Беларуссю

Літва закрыла паветраную прастору на частцы мяжы з Беларуссю, піша LRT. Забараніць палёты над часткай прыгранічнай тэрыторыі плануецца да 1 кастрычніка.

Беспілотнік, які ў ліпені заляцеў у Літву з боку Беларусі

Бяспека паветранай прасторы была ўзмоцненая пасля двух інцыдэнтаў у ліпені, калі ў прастору краіны ўварваліся два расійскія дроны. 

Як паведаміла BNS Міністэрства абароны, такое рашэнне прыняло Міністэрства транспарту на просьбу ад галоўнакамандуючага войскам.

«Гэта было зроблена з улікам сітуацыі з бяспекай і пагроз, якія ўзнікаюць для грамадства, уключаючы рызыкі для грамадзянскай авіяцыі з-за парушэнняў паветранай прасторы беспілотнікамі, а таксама з улікам неабходнасці стварыць адпаведныя ўмовы для выканання Літоўскім войскам вызначаных законам задач у мірны час пры рэагаванні на такія і падобныя парушэнні паветранай прасторы», — гаворыцца ў каментары міністэрства.

Частка паветранай прасторы на мяжы ўжо закрытая з мінулай серады. Палёты ў забароненых зонах магчымыя толькі ў выключных выпадках і толькі пасля атрымання дазволу ад галоўнакамандуючага Літоўскага войска.

Забараніць палёты над часткай прыгранічнай тэрыторыі плануецца да 1 кастрычніка.

«Можа быць падаўжэнне забароны, калі пагроза пранікнення беспілотнікаў у паветраную прастору Літвы не паменшыцца», — гаворыцца ў каментары, які перадае BNS.

Агульная даўжыня мяжы Літвы з Беларуссю складае 679 кіламетраў. У якой менавіта частцы паветраная прастора закрыта — не ўдакладняецца.

Паводле літоўскага боку, адзін з дронаў, які ўляцеў у Літву з Беларусі, нёс два кілаграмы выбухоўкі.

Прадстаўнікі войска сцвярджаюць, што абодва лятальных апараты трапілі ў Літву, бо на шляху з Расіі ва Украіну іх траекторыя палёту была збіта сродкамі радыёэлектроннай барацьбы.

Гэтыя інцыдэнты прымусілі літоўскіх чыноўнікаў больш сур’ёзна паставіцца да паветранай абароны. Па дадатковыя магчымасці супрацьдронавай абароны таксама звярнуліся ў НАТА.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

«Самым сінім быў Генадзь». Як экс-падпалкоўніка збілі за ўдзел у пратэстах5

«Хогвартс адпачывае». На вуліцы Мінска заўважылі «дыханне дрэў»

У Мінску арыштавалі «чорнага рыэлтара», які спрабаваў завалодаць кватэрай алкаголіка3

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў2

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін16

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць