Культура

«Радзіва Прудок», «Шэпт» і «Па што ідзеш воўча?» увосень пакажуць у Польшчы

Спектаклі пройдуць у Варшаве і Гданьску.

Фундацыя INEXKULT распачынае новы тэатральны сезон спектаклямі па беларускіх кніжных бестселерах. У Польшчы пакажуць пастаноўкі «Радзіва Прудок», «Шэпт» і «Па што ідзеш воўча?».

«Шэпт»

Фота: INEXKULT / Ксенія Васілёўкіна

Гэта пастаноўка паводле аднайменнай кнігі Сяргея Лескеця. Спектакль прапаноўвае занурыцца ў таямнічы і, на жаль, сыходзячы свет беларускіх шаптух, якія цягам стагоддзяў лекавалі людзей зёлкамі, агнём, вадою і замовамі. Яны звярталіся да пракаветных багоў і да хрысціянскіх святых, мелі ўласныя рытуалы ды рэцэпты выкаранення хваробы і маглі сагрэць адным словам. Беларускі фатограф і этнограф Сяргей Лескець больш за дзевяць гадоў занатоўваў свае сустрэчы з такімі бабулямі (а пераважна, шаптухамі былі жанчыны) на фотастужку ды дыктафон і назбіраў не толькі самі замовы, але і сведчанні тагачаснага жыцця, цеплыні і вясковай пяшчоты да людзей.

Святлана Анікей, Дзмітрый Лук’янчык і Міхаіл Зуй ствараюць тэатральную замову з галасоў знахарак, музыкі і мінімалістычнай сцэнаграфіі, дзе шэпт — гэта чырвоная нітка, што знітоўвае гледачоў не толькі адзін з адным, але і з сапраўднай беларускай спадчынай.

Калі: 28 верасня, нядзеля, 19:00

Дзе: Гданьск, Gdański Teatr Szekspirowski

Квіткі можна набыць тут.

Калі: 2 кастрычніка, чацвер, 19:00

Дзе: Варшава, Terminal Kultury Gocław

Квіткі можна набыць тут.

«Па што ідзеш, воўча?»

Фота: INEXKULT / Аляксандр Драгавоз

Спектакль паводле аднайменнага бестселера Евы Вежнавец. Галоўная гераіня — Рына — мае каля 40 гадоў і прагу да алкаголю, а цяпер вяртаецца з нямецкага Дармштадту ў беларускую глыбінку, каб пахаваць старую бабулю, згадаць сваё жыццё і знайсці, прынамсі, свае карані. А, мо, і нешта большае, бо Беларусь — гэта край, дзе можна пражыць у адной вёсцы ўсё жыццё, але змяніць некалькі краін, яшчэ больш уладароў і назапасіць такі досвед, нібыта гэта ты пражыў жыццё 102-гадовай бабулі ды яшчэ і сваё.

Шматмоўны эксперымент, жаночая гісторыя, пераплеценая з гісторыяй усёй Усходняй Еўропы, гіперрэалізм і абсурд як часткі паўсядзённага жыцця — усё гэта ўвасобілася ў спектаклю, дзе сумесь жудаснага і кранальнага нікога не пакіне абыякавым. У спектаклі задзейнічаныя Яўгенія Кульбачная, Вольга Грыгораш, Святлана Зелянкоўская і Моніка Давідзюк.

У 2021 годзе аповесць Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» атрымала літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця за найлепшую кнігу. Сёння яна перакладзеная на шэсць моў, а аднайменны спектакль з поспехам прайшоў у Варшаве, Беластоку і французскім Авіньёне падчас сёлетняга міжнароднага тэатральнага фестывалю.

Калі: 26 кастрычніка, нядзеля, 19:00

Дзе: Гданьск, Gdański Teatr Szekspirowski

Квіткі можна набыць тут.

Для жыхароў Гданьска ёсць спецыяльная прапанова купіць квіткі адразу на два спектаклі танней («Шэпт» і «Па што ідзеш, воўча?») — набыць можна тут.

«Радзіва Прудок»

Фота: INEXKULT / Dawid Linkowsk

Культавае падарожжа ў беларускі вясковы космас па кніжным бестселеры Андруся Горвата. Некалі аўтар працаваў дворнікам у Купалаўскім тэатры, а потым змяніў Мінск на палескі Прудок. З дзённіку вясковых замалёвак паўстала кніга, а потым і спектакль, якія адпраўляюць беларусаў у сусвет вясковага жыцця, водар палыну ды дзядоўскіх ігруш, зорнае неба і бездань настальгіі па няўлоўным, але вельмі дарагім мінулым. Адчуць сябе часткай гэтага чароўнага сусвету дапамагаюць неймаверныя Святлана Анікей, Міхась Зуй і Зміцер Есяневіч.

Калі: 3 лютага, аўторак, 19:00

Дзе: Варшава, Terminal Kultury Gocław

Квіткі можна набыць тут. Да канца 2025 года можна ўзяць квіток на «Радзіва Прудок» са зніжкай 25% па прамакодзе INEX2025.

Каментары

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя7

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

Наваполацкі макрушнік палічыў, што калі Расія плаціць за забойствы ўкраінцаў, то трэба наймацца. Але прагадаў8

Андрэй Пачобут папрасіў прэм’ера Польшчы выдаваць беларусам дакумент замежніка мінімум на тры гады26

Знайшла сяброўку і пераехала ў публічны вальер. Як цяпер жыве яноціха-нелегалка Ясенія?2

«Жахліва смярдзіць». У Брэсце масава скардзяцца на ваду з-пад крана1

Беларусь папярэдзіла Польшчу пра нібыта рыхтаваны на яе тэрыторыі тэракт3

Стала вядома, у што ператворыцца закінутая грамадская прыбіральня на беразе Свіслачы ў цэнтры Мінска1

Алексіевіч праспансавала сарочку для беларускага этнічнага фотапраекта4

Кампанія Honor правяла рэбрэндынг2

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя7

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць