Свет

Кошт золата абнавіў чарговы гістарычны максімум. Як даражэла золата ў гісторыі?

Кошт ф'ючарса на золата з пастаўкай у снежні 2025 года на біржы Comex, падраздзяленні Нью-Ёркскай таварнай біржы, абнавіў гістарычны максімум і ўзняўся вышэй за адзнаку $3550 за тройскую ўнцыю.

Osaka / Wayne Studio / Getty Images

Паводле даных на 05:48, цана на каштоўны метал вырасла на 0,97%, да $3550,20 за тройскую ўнцыю. 

Да 06:02 кошт золата зноў паскорыў рост і склаў $3552,4 за тройскую ўнцыю (плюс 1,03%).

У 1792 годзе ў ЗША было ўстаноўлена, што 1 унцыя золата будзе каштаваць 19,3 даляра. Тройская — ад горада Труа ў Францыі, які быў вядомы ў сярэднявеччы як еўрапейскі горад гандлю. Тройская ўнцыя (31,1 грама) — гэта міжнародны стандарт.

У 1834 годзе за унцыю ўжо давалі 20,67 даляра, гэты кошт на золата трымаўся 100 гадоў, да канфіскацыі золата ўрадам ЗША ў 1933 годзе ў насельнітва падчас Вялікай дэпрэсіі. Кошт адной унцыі быў устаноўлены ў 35 даляраў, а сам даляр прывязваўся да золата..

У 1971 годзе прэзідэнт Рычард Ніксан адмяніў прывязку даляра да золата, хоць афіцыйна гэты крок быў пацверджаны толькі ў 1976 годзе.

Да канца 1974 года кошты на золата падскочылі да 195 даляраў за унцыю, а да 1978 года — да 200. Да пачатку 1980 года кошт золата дасягнуў рэкорднай адзнакі — $850 за унцыю (звыш 2000 даляраў у коштах 2008 года), пасля чаго ён пачаў паступова зніжацца і ў канцы 1987 года складаў каля 500 даляраў за унцыю.

З 2004 года з-за дэвальвацыі даляра ЗША кошт золата ўвайшоў у фазу рэзкага росту. Да канца 2006 года кошт унцыі золата дасягнуў $620, а да канца 2007 года — ужо каля $800. У пачатку 2008 года цана золата перасягнула рубеж у $1000 за ўнцыю.

З-за боязі інвестараў перад дэфолтам ЗША цана золата 18 ліпеня 2011 года ўстанавіла новы сусветны рэкорд — 1600 даляраў за ўнцыю.

Пасля верасня 2011 года рост коштаў на золата спыніўся і надышоў працяглы спад, што цягнуўся да 2015 года, а потым зноў пачаўся ўпэўнены рост.

Так, напрыклад, калі б у 2008 годзе ў Беларусі вы купілі 1 грам золата ў банку за $22, сёння яго можна прадаць за $95. За 18 гадоў капітал узрос бы больш чым у чатыры разы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude4

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

Дзеці з Бараўлян знайшліся

Дзясяткі старажытных дзід на дне Дзвіны. У Віцебску прайшлі першыя падводныя раскопкі3

Атака дронаў па Маскве. Гарыць НПЗ, які забяспечвае 70 працэнтаў патрэбаў расійскай сталіцы і рэгіёна ў бензіне5

Трамп заявіў, што ў ЗША створаць «Сілы ШІ» і прызначаць адказнага за развіццё штучнага інтэлекту1

Колькі можна сядзець без перапынку, каб не павялічваць рызыкі раку? Навукоўцы знайшлі адказ1

Украінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Маскве10

Навукоўцы дадалі ў бетон чалавечыя фекаліі. Вынік здзівіў9

У Мінску майстар-цырульнік адкрыў дабрачынны каталіцкі барбершоп3

Школе ў Навагрудку прысвоілі імя Язэпа Драздовіча4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude4

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць