Свет1717

ЗША скароцяць фінансаванне абароны еўрапейскіх краін, якія мяжуюць з Расіяй

Вашынгтон падштурхоўвае саюзнікаў па НАТА плаціць больш за ўласную абарону, паступова згортваючы ключавыя праграмы дапамогі, піша The Financial Times.

Вайскоўцы 4-й пяхотнай дывізіі арміі ЗША падчас вучэнняў НАТА «Жалезны воўк». 26 кастрычніка 2022 года. Пабрадэ, Літва. Фота: Sean Gallup / Getty Images

Злучаныя Штаты плануюць паступова спыніць праграмы дапамогі ў сферы бяспекі для еўрапейскіх армій, размешчаных уздоўж мяжы з Расіяй. Аб гэтым піша FT, спасылаючыся на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Гэты крок з'яўляецца часткай стратэгіі Вашынгтона, накіраванай на тое, каб прымусіць еўрапейскіх саюзнікаў браць на сябе большую фінансавую адказнасць за ўласную абарону.

Як піша FT, на мінулым тыдні прадстаўнікі Пентагона паведамілі еўрапейскім дыпламатам, што ЗША больш не будуць фінансаваць праграмы па навучанні і аснашчэнні ўзброеных сіл ва ўсходнееўрапейскіх краінах, якія ў выпадку канфлікту з Расіяй апынуцца на перадавой.

Гаворка ідзе пра праграму, вядомую як «раздзел 333». Хоць выдаткі па ёй павінен ухваляць Кангрэс ЗША, адміністрацыя прэзідэнта Трампа не запрасіла новых сродкаў на яе працяг. Ужо зацверджаныя сродкі будуць даступныя да канца верасня 2026 года.

Прадстаўнік Белага дома заявіў, што гэтае рашэнне адпавядае намаганням прэзідэнта Дональда Трампа «перагледзець і пераразмеркаваць» замежную дапамогу і звязана з указам, які ён падпісаў у першы дзень свайго знаходжання на пасадзе.

Па словах чыноўніка, гэтае рашэнне было ўзгоднена з еўрапейцамі і цалкам адпавядае як указу прэзідэнта, так і яго даўняму акцэнту на тое, каб Еўропа самастойна клапацілася пра сваю бяспеку.

Выданне ўдакладняе, што згортванне фінансавання па «раздзеле 333» закране праграму з сусветным бюджэтам больш за 1 мільярд даляраў, што можа прывесці да скарачэння сотняў мільёнаў даляраў дапамогі для краін, якія мяжуюць з Расіяй.

З 2018 па 2022 год на гэтыя мэты ў Еўропе было выдзелена $1,6 мільярда. Сярод асноўных атрымальнікаў — Эстонія, Латвія і Літва.

Як піша FT, прадстаўнікі Пентагона паведамілі пра скарачэнне фінансавання на сустрэчы з дыпламатамі з дзясяткаў еўрапейскіх краін. Характэрна, што на ёй прысутнічалі нават прадстаўнікі тых дзяржаў, якіх гэтая дапамога не тычыцца. Еўрапейскія ўрады былі здзіўленыя гэтай навіной і зараз спрабуюць атрымаць ад Вашынгтона дадатковыя тлумачэнні.

«Калі яны [ЗША] будуць дзейнічаць строга, гэта будзе мець вялікія наступствы», —

сказаў адзін з еўрапейскіх дыпламатаў, дадаўшы, што гэта адназначна закране НАТА, бо частка сродкаў ішла праз альянс.

Пры гэтым, як удакладняе FT спасылаючыся на крыніцу, знаёмую з пытаннем, рашэнне не закране асобную амерыканскую праграму замежнага ваеннага фінансавання (Foreign Military Financing), якая дазваляе краінам набываць вялікую вайсковую тэхніку, такую як знішчальнікі, караблі і танкі.

Скарачэнне дапамогі адбываецца на фоне імкнення Пентагона пераарыентаваць абаронныя рэсурсы ЗША на Інда-Ціхаакіянскі рэгіён для стрымлівання Кітая ў магчымым канфлікце з Тайванем.

Акрамя таго, як адзначае FT, пад пагрозай апынулася і будучыня Балтыйскай ініцыятывы ў галіне бяспекі — асобнай праграмы, створанай у 2020 годзе для ўмацавання армій Эстоніі, Латвіі і Літвы.

У мінулым годзе Кангрэс ухваліў 288 мільёнаў даляраў на падтрымку гэтай ініцыятывы. У бюджэце на наступны год Белы дом не запрасіў фінансавання для яе. Асоба, знаёмая з гэтым пытаннем, паведаміла, што адміністрацыя пераглядае праграму.

Каментары17

  • Лапидарны лидар
    04.09.2025
    Сейчас московские шавки залают что крошечные Литва Латвия и Эстония сами должны строить свою оборону против 140 млн России

    [Зрэдагавана]
  • агент трамп-краснов
    05.09.2025
    по-стахановски работает на россию и своего хозяина - путина, разрушает западный мир, наводит смуту, помогает путингу в войне. А агент кгб зянон его расхваливает.
  • Крытыкан
    05.09.2025
    Дык што - Караль Наўроцкі дарма лётаў выходзіць?

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У сераду чакаецца першы мокры снег3

«Вельмі стыльна, вельмі прыгожа знята і вельмі парадавалі тры акцёры». Марціновіч пра «Дзяды» Андрэя Саўчанкі

Уладзімір Някляеў. Мне раптам стаў нямілы родны кут7

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны42

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»2

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць