Грамадства88

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі

Аляксандр Лукашэнка паслядоўна прыходзіць на сустрэчы з прадстаўнікамі ЗША без гальштука. Такая дэталь выглядае асабліва рэзка ў кантрасце з яго выглядам на перамовах з расійскімі губернатарамі, дзе Лукашэнка заўсёды прытрымліваецца поўнага пратакольнага дрэс-кода.

Джон Коўл і Аляксандр Лукашэнка. 11 верасня 2025 года. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

У гэтым годзе ў Мінску рэгулярна бываюць прадстаўнікі адміністрацыі Дональда Трампа. Некаторыя візіты засталіся па-за публічнай увагай, але чэрвеньскія і вераснёўскія сустрэчы шырока асвятляліся і каментаваліся.

Пасля вераснёўскай сустрэчы стала зразумела: сваім дрэс-кодам Аляксандр Лукашэнка імкнецца выказаць сваю непавагу да амерыканскага боку.

Амерыканскі бок на перамовах 21 чэрвеня 2025 года. Фота: БелТА

У чэрвені, аналізуючы сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Кітам Келагам і яго намеснікам Джонам Коўлам, канал «Беларускі сілавік», за якім стаяць супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, пісаў:

«Аляксандр Лукашэнка без гальштука, але ў зашпіленым пінжаку. У той час як усе астатнія ўдзельнікі сустрэчы, у тым ліку самога Келага, выконвалі поўны пратакольны дрэс-код.

У дыпламатыі такія дэталі не выпадковыя. Адмова ад гальштука пры афіцыйнай сустрэчы можа ўспрымацца як жэст дамінавання, дэманстрацыя ўнутранай упэўненасці і статутнай перавагі.

Падчас сустрэчы 21 чэрвеня 2025 года. Фота: БелТА

Гэта сігнал: «На маёй тэрыторыі я дыктую правілы». Зашпілены пінжак пры гэтым захоўвае рамкі фармальнасці, але падкрэслівае, хто тут гаспадар. Такі візуальны дысбаланс — форма камунікацыі без слоў».

Такая ацэнка можа падацца занадта самаўпэўненай, адсутнасць гальштука магла здацца выпадковай — жаданнем адчуваць сябе камфортна, спробай падаць сябе як «чалавека без лішніх фармальнасцяў». Але калі ў верасні Лукашэнка зноў прыйшоў на сустрэчу з Джонам Коўлам без гальштука, стала відавочна: гэта ўжо заканамернасць.

Джон Коўл і Аляксандр Лукашэнка. 11 верасня 2025 года. Фота: БелТА

У той жа час гэты палітык не забывае завязаць гальштук на сустрэчы з расійскімі губернатарамі.

Сустрэча з губернатарам Кемераўскай вобласці Ільёй Серадзюком. 23 чэрвеня 2025 года. Фота: БелТА
Сустрэча з губернатарам Чалябінскай вобласці Аляксеем Тэкслерам. 11 жніўня 2025 года. Фота: БелТА
Сустрэча з губернатарам Валагодскай вобласці Георгіем Філімонавым. 25 жніўня 2025 года. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

І нават прымаючы з дакладам пастаяннага прадстаўніка Беларусі ў ААН Валянціна Рыбакова, які яму пастаянна перакладае падчас сустрэч з амерыканцамі, Лукашэнка — у гальштуку.

Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з Валянцінам Рыбаковым. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Вядомы яшчэ адзін цікавы выпадак. 28 ліпеня 2020 года, калі Лукашэнка наведваў брыгаду 3214, ён спачатку аслабіў гальштук, а потым і зусім яго зняў.

Каментары8

  • %
    12.09.2025
    Я яшчэ першы раз звяртаў на тое ўвагу. Ен такім чынам шчыра выказвае свае адносіны і да суразмоўцаў, і да той тэмы зь якой яны гойсаюць да яго
  • Аскольд
    12.09.2025
    Ох, старый сипатый холуй. История Беларуси не знала еще такого убогого и лизоблюдского правителя. Просто позор и стыд белорусской нации.
  • Абу
    12.09.2025
    Ды борава любы матузок на шыі ўжо душыць. І так без таго сіпіць вырадак.

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»7

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

Беларусы прывезлі з Капенгагена «крыж каралевы Сафіі». Гісторыкі называюць яго біжутэрыяй за 4000 еўра15

У Купалаўскім тэатры расійскія рэжысёры правядуць творчую лабараторыю, у якой абяруць спектакль для рэпертуару12

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць