Грамадства3434

«Яны што, верталёт прэзідэнта саб’юць?!» Лукашэнка пра намер Еўропы збіваць расійскія самалёты над сваёй тэрыторыяй

«Я часта ў Белавежскую пушчу лятаю, гэта зусім на мяжы з Польшчай».

Еўропа папярэдзіла Расію, што будзе збіваць яе самалёты над сваёй тэрыторыяй. Аляксандра Лукашэнку расійскія журналісты ў Маскве спыталі, што ён думае на гэты конт.

«Ведаеце, плявузгаць можна і ў публічную прастору любыя афёры запускаць. А калі дойдзе да справы, вось вы потым убачыце, што яны саб'юць і як. Што, яны саб'юць на нашай тэрыторыі лятальныя апараты, самалёты, верталёты і гэтак далей? Ну, дапусцім, Белавежскую пушчу… я туды часта лятаю, гэта зусім на мяжы з Польшчай. Верталёт прэзідэнта саб'юць ці там нейкі вайсковы верталёт суправаджэння? Дык адказ жа прыляціць імгненна. Гэта ж не вайна ва Украіне», — адказаў Лукашэнка, перакруціўшы, нібыта НАТА збіраецца наносіць удары па самалётах у паветранай прасторы Беларусі ці Расіі.

Ён назваў заяву краін Ёўропы збіваць расійскія самалёты над сваёй тэрыторыяй «смелай заявай».

«Тое, што яны заявілі, будуць збіваць… Ну, няхай паспрабуюць саб'юць. Або над Калінінградам там саб'юць нешта расійскае. Ну нам давядзецца, не дай бог, вядома, тады ваяваць на ўсе грошы, як у Расіі кажуць, на ўсе грошы. Гэта трэба? Не. Таму, думаю, супакояцца», — мяркуе ён.

Ён нагадаў, што беларускі бок папярэдзіў польскі пра залёт расійскіх беспілотнікаў.

«Мы ім паведамілі: «Хлопцы, глядзіце». А калі б не паведамілі? Іх нават гэта здзівіла, што мы ім паведамілі. Дык яны што, за гэта будуць нашы самалёты-верталёты збіваць ці расійскія? Ну, гэта я лічу, непрадуманая такая заява, дурная заява. Так дзейнічаць нельга, суседзі так не працуюць», — сказаў ён.

Каментары34

  • Абармот
    28.09.2025
    Отличная идея! Надеюсь поляки намёк поняли;)
  • Абармот
    28.09.2025
    Поцык, ну всегда есть место ошибке;) человеческий фактор, все дела... Вдруг приняли вертолет лукавого за боевой - бывает. Потом всегда можно принести извинения
  • политзек
    28.09.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце9

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Як ідзе бізнэс у Валерыя Сахашчыка ў Польшчы14

Ці можна рабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту летам?

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка27

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею, які прыехаў у Літву4

Іранскую студэнтку, якую арыштавалі ў Мінску за каментары аб Іране, дэпартавалі з Беларусі9

62‑гадовую грамадзянку Украіны амаль год утрымліваюць на Акрэсціна без абвінавачвання4

У Крыме мясцовыя скардзяцца не толькі на дэфіцыт паліва, але і прадуктаў10

У Беларусі ўвялі ліміт на даўгі за мабільную сувязь: што гэта значыць для абанентаў2

Беларус падрабіў дакументы, каб заняць пасаду старшыні жыллёвага таварыства ў Друскеніках — яго судзілі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце9

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць