Вайна55

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі

У Беразніках Пермскага краю на філіяле «Азот» прадпрыемства «Уралхім» увечары 2 кастрычніка прагрымелі два магутныя выбухі. Пра здарэнне паведамілі мясцовыя жыхары, піша тэлеграм-канал Astra.

Прадпрыемства пацвердзіла факт інцыдэнту, аднак не прывяло падрабязнасцяў.

«2 кастрычніка 2025 года ў 20:45 у філіяле «Азот» АТ «АХК «Уралхім» адбылося кароткачасовае прыпыненне тэхналагічнага цыклу. Пацярпелых няма. Пагроз экалагічнай сітуацыі няма. Цяпер завод працуе ў штатным рэжыме», — сказана ў паведамленні.

Мясцовыя тэлеграм-каналы са спасылкай на МНС пісалі, што прычынай мог стаць выбух халадзільнай устаноўкі ў адным з цэхаў. Пагрозы БПЛА ў горадзе абвешчана не было.

Завод «Азот» з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам азотных угнаенняў у Расіі і адзіным пастаўшчыком шэрагу хімічных прадуктаў: вышэйшых аліфатычных амінаў, натрыевай салетры і крышталічнага нітрыту натрыю. Ён выпускае аміяк, карбамід і аміячную салетру, якія маюць падвойнае прызначэнне — выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы і пры вытворчасці выбуховых рэчываў.

У 2024 годзе прадпрыемства дало справаздачу пра рэкордныя аб'ёмы вытворчасці — звыш 2,3 мільёна тон прадукцыі.

Каментары5

  • Імперыя не маюць не якіх шансаў
    03.10.2025
    так ці інакш мы пераможам , іх 1% сусветнага ВУП , не маюць не якіх шансаў супраць нашых 60%. Імперыя Раманавых 🇷🇺 — здохла , імперыя бальшавікоў — здохла , Ніколі два без трох: імперыя Садама Путсэйна 🇷🇺 пойдзе следам!
  • Перамататору
    03.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Woodoo Cult
    03.10.2025
    [Рэд. выдалена]

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца19

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць