Грамадства55

Дарадца Ціханоўскай: З 2020 года шэсць тысяч настаўнікаў страцілі працу ў выніку рэпрэсій

Дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч напісаў зварот да Дня настаўніка, які адзначаецца на гэтых выходных.

Павел Церашковіч. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

«Дзень настаўніка — гэта не толькі прафесійнае свята, букеты кветак, бацькоўскія і дзіцячыя віншаванні. Гэта нагода для роздуму — кім ёсць сёння настаўнік і настаўніца ў Беларусі? Гэтая прафесія адыгрывае вызначальную ролю ў эканамічным поспеху, дабрабыту і бяспецы грамадства. Школа закладвае падмурак для гэтага толькі тады, калі яна выхоўвае асобу, здольную самастойна прымаць рашэнні, крытычна і крэатыўна мысліць. Але цяпер ці магчыма гэта ў Беларусі?

Ідэолагі рэжыму абвясцілі, што «настаўнік — гэта чалавек прэзідэнта». Дзяржава метадычна знішчае адукацыю на беларускай мове, дапусціла стварэнне праграмаў вайсковай падрыхтоўкі, мілітарысцкія летнікі і вайскова-патрыятычныя класы», — піша навуковец.

Павел Церашковіч зазначае, сёння вельмі цяжка быць настаўнікам ці настаўніцай у Беларусі, бо іх нагружаюць бясконцай справаздачнасцю, празмернай нагрузкай і кантролем з боку ўлады.

«Больш за 6 тысячаў настаўнікаў і настаўніц страцілі працы праз рэпрэсіі, звыш 50 чалавек прайшлі праз пекла катаванняў у калоніях і на «хіміі», некаторыя і цяпер знаходзяцца за кратамі», — кажа Павел Церашковіч і выказвае шчыры дзякуй тым, хто ў гэтых умовах захаваў прафесійную годнасць.

Каментары5

  • У выніку - а я тут лідзяр...
    03.10.2025
    Страцілі працу шануйма бездарам, якія падставілі пад рэпрэсіі, удакладняе Тэкля
  • Сорам
    03.10.2025
    Што ты зрабіў для нашых настаўнікаў, акром таго, што піярысся на іх сваімі “падзякамі”?
  • Стучим двери don't have right!
    03.10.2025
    А были ли учителя?

    Почему про путина в пижаме Блэра не пишите?

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць