Свет66

Субмарына «Наварасійск» ідзе ў Кранштат пасля вымушанага ўсплыцця каля Францыі

Падводная лодка «Наварасійск», якая нечакана ўсплыла ля берагоў Францыі, ідзе ў бок порта ў Кранштаце. Яе прыбыццё чакаюць 21 кастрычніка, піша ВЧК-ОГПУ. 

Фрэгат ВМС Францыі быў накіраваны для назірання за субмарынай

Крыніца ВЧК-ОГПУ расказала, што падводная лодка «Наварасійск», якая 12 кастрычніка нечакана ўсплыла ля берагоў Францыі, ідзе ў бок порта ў Кранштаце. Паводле крыніцы, за час дзяжурства на лодцы адбылося 10 здарэнняў. Гэта збоі ў навігацыйнай сістэме, праграмным забеспячэнні і працы перыскопа. Самае буйное, пра якое яшчэ ў верасні паведаміла ВЧК-ОГПУ, — уцечка паліва проста ў трум з-за пашкоджанняў у паліўнай сістэме.

«Любы пісьменны спецыяліст з любой краіны вам скажа, што лодка, хоць і «ганарліва» трымаецца на плаву, але ніякія баявыя задачы ў такім стане выконваць не здольная. Адсюль і жарты заходніх вайскоўцаў», — адзначыла крыніца.

Паводле слоў крыніцы, у Кранштаце на лодцы зменяць экіпаж і будуць вырашаць, што рабіць з няспраўнасцямі, асабліва ў дызельнай сістэме.

Каментары6

  • A казалі заўтра Берлін, Менск і Вашынгтон...
    15.10.2025
    "за час дзяжурства на лодцы адбылося 10 здарэнняў. Гэта збоі ў навігацыйнай сістэме, праграмным забеспячэнні і працы перыскопа. Самае буйное, пра якое яшчэ ў верасні паведаміла ВЧК-ОГПУ, — уцечка паліва проста ў трум з-за пашкоджанняў у паліўнай сістэме."

    а маскоўцы казалі заўтра Берлін, Менск і Вашынгтон... Імперыя Раманавых 🇷🇺 — здохла , імперыя бальшавікоў — здохла , Ніколі два без трох: імперыя Садама Путсэйна 🇷🇺 пойдзе следам! Вялікі Дзякуй Спадар Трамп за пераможаную Рэйганскую нафтавую пераможнаю стратэгію ! усё спрацуе як ў 1991
  • Ой
    15.10.2025
    Лодка всплыла, что бы выполнить требования мореплавания в Ла-Манше. Ла-Манш - это морская территория от Шербура до Кронштадта,.. если кто-то не знает...:)
  • Цырульнік
    15.10.2025
    Ой, ватнікам хоць у вочы сц* ) Чамусьці ў Паўночным моры пасьля Ля Маншу яна заглыбіцца таксама не змагла, і ў Балтыйскім не змагла. Больш за тое, ёй чамусьці спатрэбіўся буксір. Напэўна хітрая шматхадовачка!

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба8

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе21

«Люблю Венгрыю і Віктара». На мітынгу ў падтрымку Орбана ў Будапешце Вэнс уключыў жывую сувязь з Трампам8

У Мінску шукаюць 34‑гадовага мужчыну. Ён знік амаль месяц таму2

У Белавежскай пушчы правядуць гучны тэхнарэйв. Ці не будуць панікаваць звяры і ці ўседзяць на яйках птушкі?6

Пры выратаванні пілота ў Іране ЦРУ выкарыстала сакрэтны інструмент «Прывідны шэпт». Ён ловіць самыя слабыя сігналы чалавечага арганізма7

Нацбанк выпускае манеты з выявай трактара — упершыню з нейзільберу

Беларусь праз два гады збіраецца запусціць новы касмічны апарат5

Іран спыніў прамыя перамовы з ЗША пасля рэзкіх заяў Трампа2

Памёр славуты футбольны трэнер Мірча Лучэску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба8

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць