Свет2121

«Мы ў 25 разоў большыя». Генсак НАТА заклікаў не перабольшваць вайсковы патэнцыял Пуціна

Краіны НАТА могуць эфектыўна стрымліваць Расію, бо маюць вайсковую і эканамічную перавагу над Масквой, заявіў генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Марк Рутэ.

Марк Рутэ. Фота: Dursun Aydemir/Anadolu via Getty Images

«Мы ў 25 разоў большыя за Расію. Агульны аб'ём эканомікі NATO складае $50 трыльёнаў, а Расіі — $2 трыльёны. Гэта не больш, чым штат Тэхас», — сказаў Рутэ, адказваючы на пытанне карэспандэнта The Moscow Times.

Ён заклікаў «не пераацэньваць» вайсковы патэнцыял Расіі. Па словах генсака НАТА, расійскія пілоты «не атрымалі поспех у кіраванні» знішчальнікамі, а капітаны караблёў «не ведаюць, як апусціць якар».

Пры гэтым НАТА на працягу 70‑80 гадоў супрацьстаіць Расіі і ўмее правільна рэагаваць на правакацыі, падкрэсліў генеральны сакратар.

Ён таксама адзначыў, што сілы Паўночнаатлантычнага альянсу атрымалі паўнамоцтвы збіваць расійскія самалёты, якія ўрываюцца ў паветраную прастору краін блока, але толькі калі яны ўяўляюць пагрозу.

«Я думаю, што гэта важна, і рускія гэта ведаюць», — падкрэсліў Рутэ.

Ён заклікаў давяраць вайскоўцам альянсу, у якіх ёсць усё самае лепшае, і «не ўспрымаць занадта сур'ёзна расіян».

У той жа час Рутэ адзначыў неабходнасць выдаткоўваць больш сродкаў на абарону, бо Пуцін, як паказвае вайна ва Украіне, гатовы ахвяраваць мільёнам чалавек і напасці на краіны альянсу.

Каментары21

  • ==
    16.10.2025
    А если Россия + Китай+КНДР + Иран? Тогда как?
  • усё як ў 80х. ЗША Цісніце далей !
    16.10.2025
    Трамп робіць сваю справу ў стылі Р. Рэгана CUDOUNA !

    Спачатку Індыя, сёння камуністычная хан-Кітайская імерыя, І Турэччына наступная ў чарзе!
  • Filipp
    16.10.2025
    "«Мы ў 25 разоў большыя за Расію. Агульны аб'ём эканомікі NATO складае $50 трыльёнаў, а Расіі — $2 трыльёны. Гэта не больш, чым штат Тэхас»"©
    Ўсё так, але ж на вайне трохі іншыя законы, грашымамі немагчыма страляць, да і ваююць( і загібаюць) людзі, а не даляры. Я вось не ўпэўнены, што НАТА без ЗША здолелі б перамагчы Расею за кароткі час.

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць