Свет1313

«Паляванне на найбліжэйшага механіка». Марк Рутэ пасмяяўся з Расіі праз паломку яе падводнай лодкі

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ публічна высмеяў Расію з нагоды паломкі яе падводнай лодкі «Наварасійск», якая нядаўна выплыла на паверхню каля французскіх берагоў, піша «Еўрапейская праўда».

Падводная лодка «Наварасійск» у суправаджэнні французскага фрэгата. Фота: x.com/NATO_MARCOM

Пра ўсплыццё «Наварасійска» стала вядома на мінулым тыдні дзякуючы паведамленню Аб’яднанага камандавання ВМС НАТА, дзе былі апублікаваныя фатаграфіі, на якіх расійскую субмарыну суправаджае французскі фрэгат.

11 кастрычніка Міністэрства абароны Нідэрландаў паведаміла, што нідэрландскі флот суправаджаў «Наварасійск» і буксір «Якаў Грабельскі» у Паўночным моры, што сведчыць пра тое, што падводная лодка буксіруецца.

Падчас выступлення на мерапрыемстве ў Славеніі Марк Рутэ адкрыта патроліў расійскую «зламаную» лодку.

«Цяпер, па сутнасці, у Міжземным моры амаль не засталося расійскіх вайскова-марскіх сіл. Ёсць толькі адна паламаная расійская падводная лодка, якая крывенькай качачкай плыве дадому з патрулявання», — сказаў Рутэ.

«Вось гэта розніца ў параўнанні з раманам Тома Клэнсі «Паляванне на «Чырвоны Кастрычнік» 1984 года. Сёння гэта больш падобна да палявання на найбліжэйшага механіка», — дадаў ён.

У сваю чаргу, у Чарнаморскім флоце Расіі заявілі, што падводная лодка «Наварасійск» усплыла каля французскіх берагоў, каб выконваць правілы суднаходства ў Ла-Маншы падчас «запланаванага міжфлоцкага транзіту» пасля выканання заданняў у Міжземным моры.

Каментары13

  • Жвір
    13.10.2025
    Упершыню чую пра такія "правілы" суднаходства ў Ла-Маншы, якія б патрабавалі цягаць ваенны флот буксірам...Што там адбылося, даведаемся пазьней, з усімі падрабязнасьцямі, калі "аб'ект" дапаўзе да прычала, і мараччо распаўзецыа па кабаках...
  • Алесь
    13.10.2025
    Але даплыў
  • Nemo
    13.10.2025
    А имеет ли значение, что правила предписывают проходить канал (Ла-Манш)в надводном положении?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць