Свет88

У Іспаніі падчас перавозкі на выставу таямніча знікла карціна Пабла Пікаса

У Іспаніі таямніча знікла карціна Пабла Пікаса «Нацюрморт з гітарай» (1921), якая перавозілася з Мадрыда ў Гранаду для выставы ў фондзе CajaGranada. Паліцыя разглядае як магчымасць выпадковага губляння, так і наўмыснага крадзяжу, паведамляе Euronews.

Пабла Пікаса. Нацюрморт з гітарай. Фота: Wikimedia Commons

Карціна павінна была стаць часткай выставы «Нацюрморт. Вечнасць нежывога», якая адкрылася 8 кастрычніка. Аднак маленькая работа памерам 12,7 × 9,8 см не дайшла да месца прызначэння.

Па факце знікнення фонд падаў заяву 10 кастрычніка, расследаванне вядзе спецыяльная брыгада па ахове гістарычнай спадчыны Нацыянальнай паліцыі. На гэты момант карціна не знойдзена, а арыштаў не было.

Карціну перавозіла кампанія, якая спецыялізуецца на транспартаванні мастацкіх твораў. Яна была закрытая на складзе 25 верасня разам з іншымі карцінамі для сумеснай дастаўкі ў Гранаду. Паездка пачалася 2 кастрычніка, а 3 кастрычніка работы даставілі ў Культурны цэнтр Гранады. Падчас падарожжа карціны на ноч знаходзіліся ў муніцыпалітэце Дэйфонтэс — гэты момант з’яўляецца ключавым для расследавання.

Праблема ўзнікла з-за таго, што ўпакоўка не была належным чынам пранумараваная, таму падчас распакоўкі 6 кастрычніка куратарка Марыя Тараль і кіраўнік выставы заўважылі, што работы Пікаса няма. Камеры відэаназірання за выхадныя не зафіксавалі ніякіх падазроных дзеянняў.

Выстава, на якой прадстаўленыя 58 твораў з прыватных калекцый такіх мастакоў, як Хуан Грыс, Рэнэ Магрыт і Рафаэль Сабалета, будзе адкрытая да 11 студзеня.

Каментары8

  • а who енна па-беларуску
    16.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • a.hto.tam.idze
    16.10.2025
    А хто такі Пабла Пікас?,

    Назоўны: Пабла Пікаса

    https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%B0%D0%B1%D0%BB%D0%B0_%D0%9F%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%81%D0%B0
  • А хто такі Пабла Пікас?
    17.10.2025
    a.hto.tam.idze,
    Пачытаў пару абзацаў.. болей не змог :
    ...
    Заснавальнік кубізма
    родапачынальнікам кубізма
    мэта кубізма --- 3 РАСЕЙСКІЯ Родны склоны

    Яго жыццё ў гэты час спалучаная --- спалучанаЕ
    там ён уваходзіць у грамаду --- далучаецца да грамады
    які аспрэчваў традыцыі натуралізма -- 4-ты РАСЕЙСКІ Родны склон
    …
    ХТО аўтар гэтага артыкула? Не вы ? )

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы49

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме1

У Крамлі заявілі, што пачатак новых перамоў з Украінай будзе залежаць ад абстаноўкі на полі бою2

Чым балістычныя ракеты адрозніваюцца ад аэрабалістычных і гіпергукавых2

Чаму не варта засцілаць ложак адразу пасля пад'ёму2

Пентагон паказаў здымак сакрэтнага кітайскага касмаплана. Ён падобны да амерыканскага Х-371

Балсанару, які прайграў выбары ў Бразіліі і ўцёк з краіны, прыняў Трамп у ЗША2

У «Еўрабачанні-2027» возьмуць удзел як мінімум 36 краін, дзве яшчэ думаюць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы49

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць