Спорт22

Клуб з вёскі на 1500 чалавек упершыню стаў чэмпіёнам Швецыі па футболе

У панядзелак у чэмпіянаце Швецыі вызначыўся пераможца.

Фота з інстаграма «М'ёльбю».

«М'ельбю» на выездзе абыграў «Гётэборг» — 2:0 і за тры туры да фінішу на 11 балаў адарваўся ад бліжэйшага пераследвальніка, «Хамарбю».

«М'ельбю»згуляе ў 2‑м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў-2026/27. Гэта будзе дэбют каманды ў еўракубках.

«М'ельбю» базуецца ў вёсцы Хелевік на поўдні краіны. Гэта вёска плошчай адзін квадратны кіламетр і насельніцтвам 1485 чалавек.

«М'ельбю» быў заснаваны ў 1939 годзе, але доўгі час гуляў у ніжэйшых лігах, першы раз трапіўшы ў вышэйшую ў 2009 годзе. Год таму клуб фінішаваў пятым, а сёлета адразу захапіў першае месца і нікому яго не аддаў.

Гуляюць за клуб пераважна мясцовыя, ёсць легіянеры з Нарвегіі, Фінляндыі, Камеруна, Гамбіі і Пакістана.

Каментары2

  • Жвір
    21.10.2025
    Цудоўна. Так і павінна быць. Гэта прыклад гарантаваных роўных магчымасьцяў. Уласна, у нас было амаль што гэтаксама, барысаўскі БАТЭ доўгі час задаваў моды, трымаў чэмпіёнскі тэмп і першынство. Гэта быў найлепшы перыяд у беларускім футболе, і адначасова перыяд змарнаваных перспектываў праз некампетэнтнасьць, сьлепату й глухату футбольнага чынавенства. БАТЭ фактычна разбурылі ў якасьці помсты за патрыятызм заўзятараў клуба, не змаглі забыць і пакінуць без увагі, як скандаваў увесь стадыён: "слава Ўкраіне, героям слава"...
  • Причем тут твоя 404-я и ее герои
    21.10.2025
    Жвір , Которые сотнями каждый день дезертирую с поля боя

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць