Здарэнні11

Маладая цяжарная мінчанка скрала куртку і падарыла сябру на дзень народзінаў

22‑гадовая дзяўчына разам з сужыцелем прагульвалася па адным з гандлёвых цэнтраў на праспекце Пераможцаў. Яны зайшлі ў краму спартыўных тавараў, дзе ўзялі шэсць куртак і накіраваліся ў прымерачную.

Ілюстрацыйнае фота

Адна з іх спадабалася мінчуку, але грошаў на яе не хапала. Яго цяжарная сужыцелька знайшла выхад: тайком ад каханага адарвала антыкрадзежную кліпсу, скруціла куртку і засунула яе пад сваю верхнюю вопратку. Яна была ўпэўнена, што факт крадзяжу застанецца незаўважаным, паколькі на яе яшчэ больш акруглены жывот ніхто не зверне ўвагі, пішуць Мінск-навіны.

Пасля пара сапраўды бесперашкодна пакінула краму. Скрадзеную куртку фігурантка паднесла каханаму ў якасці падарунка на дзень нараджэння.

Хутка работнікі крамы выявілі прапажу тавару. Па камерах відэаназірання яны хутка ўстанавілі, хто датычны да крадзяжу. У адносінах да мінчанкі завялі крымінальную справу.

Віну яна прызнала, у зробленым раскаялася. Шкода склала 595 рублёў. У адносінах да дзяўчыны ўжыта мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.

Каментары1

  • Вася
    23.10.2025
    А что ей бедной делать, если любимый мерзнет, а денег нет. Понять и простить...

Цяпер чытаюць

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць