Грамадства

Пасля выбуху на «Беларуськаліі» спецыялісты праверылі стан паветра ў рэгіёне

Пасля інцыдэнту, які адбыўся 31 кастрычніка на прамысловай пляцоўцы чацвёртага рудаўпраўлення «Беларуськалія», спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы правялі праверку якасці паветра.

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, пробу паветра бралі і аналізавалі ў Салігорску і населеных пунктах Любанскага раёна. Даследаванні паказалі, што ўтрыманне пароў салянай кіслаты не перавышае дапушчальных нормаў.

Раней паведамлялася, што ў выніку выбуху пустой ёмістасці з-пад салянай кіслаты пацярпелі чатыры чалавекі. Пацярпелых з рознай ступенню апёкаў і траўмаў перавезлі ў Мінск — у Рэспубліканскі апёкавы цэнтр і нейрарэанімацыю бальніцы хуткай дапамогі. Ім аказваецца ўся неабходная медыцынская дапамога, стан пацярпелых стабільна цяжкі.

Следчы камітэт Салігорскага раёна распачаў крымінальную справу па факце парушэння правіл бяспекі працы, што прывяло да траўмавання людзей. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца18

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць