Свет55

Трамп загадаў Пентагону падрыхтавацца да магчымых ваенных дзеянняў у Нігерыі

Прэзідэнт ЗША заявіў, што даручыў Пентагону падрыхтавацца да магчымых ваенных дзеянняў у Нігерыі праз гвалт у адносінах да хрысціян.

Вызваленыя жанчыны і дзеці, якіх трымалі ў палоне баевікі. Фота: AP Photo/Jossy Olatunji, File

«Калі ўрад Нігерыі працягне дапускаць забойствы хрысціянаў, ЗША неадкладна спыняць усякую дапамогу Нігерыі і цалкам могуць уварвацца ў гэтую зганьбленую краіну са зброяй у руках, каб поўнасцю знішчыць ісламісцкіх тэрарыстаў, якія здзяйсняюць гэтыя жудасныя зверствы», — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth.

Кіраўнік Міністэрства абароны ЗША Піт Хэгсет заявіў, што Пентагон пачаў падрыхтоўку да магчымых ваенных дзеянняў, паведамляе Расійская служба Радыё Свабода.

«Забойства нявінных хрысціянаў у Нігерыі — і дзе б то ні было — павінна быць неадкладна спынена. Альбо ўрад Нігерыі абароніць хрысціянаў, альбо мы знішчым ісламісцкіх тэрарыстаў, якія здзяйсняюць гэтыя жудасныя зверствы», — напісаў ён у сацсетцы X.

Нігерыя пакуль не адрэагавала на пагрозу Трампа.

Напярэдадні адміністрацыя прэзідэнта ЗША зноў уключыла Нігерыю ў спіс краін, «якія выклікаюць асаблівую занепакоенасць». У гэты спіс уваходзяць дзяржавы, якія, на думку ЗША, парушаюць свабоду веравызнання.

У суботу прэзідэнт Нігерыі Бола Тынубу адхіліў гэтыя абвінавачанні.

«Характарыстыка Нігерыі як краіны з рэлігійнай нецярпімасцю не адлюстроўвае нашу нацыянальную рэальнасць і не ўлічвае паслядоўныя і шчырыя намаганні ўрада па абароне свабоды веравызнання і перакананняў для ўсіх нігерыйцаў», — перадае словы Тынубу агенцтва Reuters.

Міністэрства замежных спраў Нігерыі ў асобнай заяве паабяцала працягваць барацьбу з экстрэмізмам і выказала надзею на тое, што Вашынгтон застанецца блізкім саюзнікам краіны.

Аб якіх баевіках-ісламістах ідзе гаворка?

Ваенізаваныя ісламісцкія групоўкі «Бока Харам» і «Ісламская дзяржава ў Заходняй Афрыцы» тэрарызуюць жыхароў паўночна-ўсходняй часткі краіны ўжо больш за дзесяць гадоў, паведамляе Бі-бі-сі

Паводле звестак урада, за гэтыя гады ад рук баевікоў загінулі дзясяткі тысяч чалавек.

За 15 гадоў з моманту, калі джыхадзісты пачалі ваенныя дзеянні на паўночным усходзе краіны, мільёны людзей былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

Аднак паводле дадзеных маніторынгавай групы Acled, з 2024 года колькасць людзей, забітых у выніку нападаў джыхадзістаў на фермераў, больш чым падвоілася.

У цэнтральнай частцы Нігерыі таксама адбываюцца сутыкненні паміж пастухамі, пераважна мусульманамі, і фермерамі, часта хрысціянамі, за доступ да вады і пашаў.

Ахвярамі падобных сутыкненняў паводле прынцыпу «вока за вока» таксама сталі тысячы чалавек, але, паводле ацэнак праваабаронцаў, зверствы маглі здзяйсняць усе бакі канфліктаў, і няма звестак, што атакі накіраваныя пераважна супраць хрысціян.

Каментары5

  • там у Нігерыі
    03.11.2025
    каласальны дэмаграфічны ціск
    якому няма выхлапу.
    спаліць частку насельніцтва ў якой небудзь СВО - даволі відавочны крок.
  • Янка
    03.11.2025
    Адчуванне, што Трамп у гэты дзень проста паснедаў сумесна з Меланьяй. Пройдзе
  • Жвір
    03.11.2025
    Няхай пірацтвам у Гвінейскай затоцы зоймецца, ужо гэтую з'яву Бола Тынубу ня ўдасца аспрэчыць.

Цяпер чытаюць

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны33

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Ці варта купляць антыбактэрыяльнае мыла?

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»15

Амаль палова штрафаў, якія накладаюць на машыны з дыпламатычнымі нумарамі ў Хельсінкі, не аплачваецца. Беларусы таксама ігнораць

Прызналі «экстрэмісцкім» усё, што звязана з папулярным сайтам Autogrodno.by7

Нарожны камень, прыступкі ў вязніцу і «акно ў мінулае»: якія таямніцы адкрывае Крэўскі замак

Лукашэнка: Расія перамагае ваенным шляхам23

Зяленскі: Калі выйсці з Данбаса добраахвотна, Масква запатрабуе новых і новых тэрыторый3

У Мінсувязі патлумачылі, пры якіх умовах «Белтэлекам» можа выйсці на рынак мабільнай сувязі5

Пасля падаражання праезду мінчукі традыцыйна сталі ў чэргі па жэтоны ФОТАФАКТ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны33

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць